|
Вы здесь26 красавіка 2016 года – 30 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі
Гэты дзень увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю, падвёў яе да бездані самазнішчэння і па гамлетаўскі завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю? Да гэтай сумнай даты ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі ўвазе чытачоў прадстаўлена выстава “Чарнобыль: погляд праз гады” Выстава заклікае асэнсаваць праблему Чарнобыля, стварыць атмасферу суперажывання і роздуму над праблемай, садзейначаюць выхаванню актыўнай жыццевай пазіцыі моладзі.
Да гэтай даты прымеркавана выстава “Зорка Палын: творы беларускіх пісьменнікаў і мастакоў пра Чарнобыльскую трагедыю”
Амаль кожны беларускі пісьменнік, паэт, мастак адгукнуўся на гэтую трагедыю. Выстава пазнаеміць карыстальнікаў з кнігамі С. Алексіевіч, Р. Барадуліна, В. Карамазава, І. Пташнікава, Б. Сачанкі і інш., з карцінамі мастакаГ. Вашчанкі, М. Савіцкага, які прысвяціў Чарнобыльскай трагедыі цэлы цыкл. Гэта шчырыя кнігі і малюнкі . Голас народнай бяды. Перад чытачамі адкрываюцца гісторыі рэальна існуючых людзей, гісторыі, запісаныя крывею сэрца , разбауленыя пякучай слязой успамінаў. Чытаеш, а над усім гэтым нешта такое паўстае, перад чым душа ледзянее, сэрца заходзіцца ад болю і жалобы.
Запрашаем Вас наведаць выставы з 1красавіка да 1 мая Ля выстаў будуць арганізаваны гутаркі аб кнігах, бібліяграфічныя агляды.
Автор: Odmin |