Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Канцэрт класічнай музыкі
10 снежня ў выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбыўся канцэрт класічнай музыкі, арганізаваны аддзелам замежнай літаратуры. Удзел у канцэрце ўзялі педагогі ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 14” Галіна Мацюкова (флейта-траверса) і Юлія Баранава (фартэпіяна).  
 

Галіна Мацюкова скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе флейты ў С.В.Сізко. Пасля заканчэння навучання працавала ў Валгаградскім сімфанічным аркестры і ў ансамблі старадаўняй музыкі з гістарычнымі інструментамі “Калегіюм-Музікум Валгаград”. Галіна працягнула адукацыю па класе флейты-траверса ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце ў Х.-І.Фуса і ў Вышэйшай школе музыкі ў Трасінгене ў Л.Брунмайр-Тутц. Рэгулярна выступае ў складзе ансамбля "The Pocket Simphony" (Масква) пад кіраўніцтвам Назара Кажухара. Выкладае факультатыўны курс па гістарычнай выканальніцкай практыцы на кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (флейта-траверса, блок-флейта) і з'яўляецца пастаяннай удзельніцай ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава.

Юлія Баранава навучалася ў Беларускім Рэспубліканскім навучальным комплексе гімназія-каледж мастацтваў ім. І.В. Ахрэмчыка (клас фартэпіяна выкладчыка Т.І.Маркавай), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара Л.З.Тэр-Мінасян). Піяністка вядзе актыўную канцэртную дзейнасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (Эстонія, Расія, Украіна, Швейцарыя, Францыя, Польшча, Інданэзія), выступаючы сольна і ў складзе розных камерна-інструментальных ансамбляў. У яе рэпертуары творы Ё.С.Баха, Л. ван Бетховена, Р.Шумана, Ф.Ліста, Ё.Брамса, М.Мусаргскага, К.Сэн-Санса, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, М.Равеля, М. Метнера, А.Скрабіна, С.Пракоф'ева, А.Тансмана, Д.Шастаковіча, Д.Кабалеўскага і інш.

Падчас канцэрта прагучалі творы: В.А. Моцарта “Саната для флейты і фартэпіяна” До-мажор (nach K.V.285b); Ё.Н. Гумеля “Саната для флейты і фартэпіяна Рэ-мажор ор.50” і “П’есы для флейты і фартэпіяна ор.56” Ё. Андэрсэна.
Канцэрт прайшоў у інтэрактыўным фармаце. Перад выкананнем музычных твораў музыканты расказвалі наведвальнікам цікавыя факты з біяграфій кампазітараў і гісторыі стварэння музычных твораў.