Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

СА СВЯТАМ, РОДНАЯ МІНШЧЫНА!
                                         “Міншчына, ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці і не будзь у скрусе,
Міншчына, наш мілы край!”

                    Гімн Мінскай вобласці

     Мінская вобласць з’яўляецца самай вялікай у Рэспубліцы Беларусь і размешчана ў цэнтры краіны. Яна была ўтворана 15 студзеня 1938 года. На сённяшні дзень Мінская вобласць налічвае 22 раёны: Бярэзінскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Клецкі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Смалявіцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі. Найбольш буйныя яе гарады: Барысаў, Маладзечна, Слуцк, Салігорск і Жодзіна.
      На тэрыторыі Мінскай вобласці ёсць узвышшы і балоты, але значную частку займаюць лясы і палі, таму Міншчыну часта называюць жытніцай Беларусі. У паўночна-заходняй частцы вобласці знаходзіцца самая высокая кропка Беларусі – Дзяржынская гара.

     Па колькасці рэк і азёр Мінская вобласць займае другое месца ў Беларусі. Найбуйнейшымі рэкамі з’яўляюцца Нёман, Вілія, Бярэзіна. А перліна Міншчыны – самае вялікае возера Нарач.
Мінская вобласць вядома сваімі помнікамі гісторыі, архітэктуры, садова-паркавага мастацтва і разнастайнымі музейнымі калекцыямі, сярод якіх: мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», музей старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», нацыянальны парк «Нарачанскі» і іншыя.
      Галоўным багаццем Мінскай вобласці заўсёды былі і застаюцца людзі. Міншчына славіцца сваімі ўраджэнцамі. Тут нарадзіліся знакамітыя паэты, акцёры, мастакі, кампазітары: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Галіна Макарава, Станіслаў Манюшка, Ігар Лучанок і шмат іншых.
      Мінская вобласць – гэта край багатай гісторыі, маляўнічай прыроды і выдатных людзей.
15 студзеня 2023 года Міншчына будзе адзначаць сваё 85-годдзе. Мінская абласная бібліятэка не магла абыйсці ўвагай юбілей Мінскай вобласці і падрыхтавала план мерапрыемстваў.
      Запрашаем прыняць удзел у нашых акцыях, выставах, віктарынах, прэзентацыях і разам з намі павіншаваць нашу родную Міншчыну. Прыходзьце, будзе цікава!

Праграма мерапрыемстваў