Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

скончыўся прыём заявак на ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”!
Паважаная чытачы і ўдзельнікі конкурсу,
ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” паведамляе вам аб тым, што 20 снежня 2022 года скончыўся прыём заявак на ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”.
Выказваем шчырую падзяку за вашу актыўнасць. Мы атрымалі каля 1800 відэаролікаў! Гэта сведчыць аб тым, што творчасць Максіма Багдановіча карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.  
Адбор пераможцаў конкурсу падзелены на 2 туры. I-шы тур адбору прац удзельнікаў будзе праходзіць з 20 студзеня па 19 лютага. ІІ-гі тур – 20 лютага.
Падчас І-га тура экспертнае журы будзе праглядаць усе працы ўдзельнікаў конкурсу на афіцыйным Ютуб канале бібліятэкі. На канал можна перайсці па наступнай спасылцы: https://www.youtube.com/@pushkinka9405
Усе працы канкурсантаў знаходзяцца на старонцы канала ў асобным  плэйлісце “Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”.
Пасля прагляду ролікаў канкурсантаў журы выбірае найлепшыя, на іх думку, працы для далейшага адбору ў ІІ-ім туры.
Падчас ІІ-га тура адбору выбіраюцца самыя найлепшыя працы для кожнай узроставай катэгорыіі і для дадатковых намінацый.
Удзельнікі конкурсу падзелены на асобныя ўзроставыя катэгорыі:
•    да 8 гадоў;
•    з 9 да 10 гадоў;
•    з 11 да 12 гадоў,
•    з 13 да 14 гадоў;
•    з 15 да 16 гадоў;
•    з 17 да 18 гадоў.
Для таго, каб прагледзець працы толькі па адной з катэгорый канкурсантаў, неабходна знайсці ў апісанні да роліка хэштэг #падзоркайвенеры, на канцы якога пазначаны ўзрост удзельніка, і перайсці па ім на старонку з працамі ўдзельнікаў аднаго ўзросту.

Поспехаў усім удзельнікам!
Далучайцесь да канала, каб не прапусціць нічога новага!