Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Выстава «Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…»
«Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,
Што швейцарскія горы, старыя Афіны.
Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны.
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!»

1 лютага 2023 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да 215-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, драматурга Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).
Падчас  мерапрыемства вас чакае вандроўка ў фальварак Люцынка, дзе Дунін-Марцінкевіч пражыў апошнія гады свайго жыцця і быў пахаваны. Пра “Пяршайскі перыяд” раскажа дырэктар Валожынскага краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая.
Дакрануцца да трапнага слова “беларускага дудара” нам дапаможа прызёр Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, навучэнец узорнага тэатра юнацкай творчасці пры Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Аляксей Дубоўскі, які прачытае свае ўлюбёныя вершы і ўрыўкі з літаратурнай спадчыны пісьменніка.
А напрыканцы вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Паліна Мікалаеўна Саўген правядзе пазнавальны экскурс у вірлівы лёс пачынальніка новай беларускай літаратуры і нацыянальнага тэатра.

Чакаем!
Пачатак а 14-й гадзіне

матэрыял пададзены аддзелам краязнаўчай літаратуры