Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…”
У аддзеле краязнаўчай літаратуры ДУ ”Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 215-ай гадавіне з дня нараджэння пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Імпрэза праходзіла ў цесным супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, які на базе бібліятэкі экспануе перасоўную выставу “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…”, на якой прадстаўлены алічбаваныя дакументы з фондаў музея.
На мерапрыемстве з цікавым паведамленнем пра драматурга выступіў кандыдат філалагічных навук Ігар Мікалаевіч Запрудскі, які лічыцца адным з лепшых знаўцаў беларускай літаратуры 19 стагоддзя. Ігар Мікалаевіч падзяліўся са слухачамі авантурнымі старонкамі жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго ўплывам на станаўленне беларускай рэалістычнай літаратуры.
Пастаянны чытач бібліятэкі Аляксей Дубоўскі, прызёр Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, навучэнец узорнага тэатра юнацкай творчасці пры Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падарыў прысутным магчымасць пачуць жывое “марцінкевіцкае” слова ў сваім выкананні, прачытаўшы верш “Да пачцівых беларусаў” і ўрывак з верша “Хіба я стары?”.
Напрыканцы сустрэчы вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Саўген Паліна Мікалаеўна правяла змястоўную экскурсію па выставе, дзе раскрыла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча не толькі як творцу выбітных твораў, але і як чалавека з няпростым, лічы прыгодніцкім, лёсам, годным для сцэнарыя вострасюжэтнага кінафільма.

матэрыял пададзены аддзелам краязнаўчай літаратуры