Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

“Ахвярую сваім “Я” Да 130-годдзя Максіма Гарэцкага
16 лютага а 16-ай гадзіне ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна пройдзе сустрэча да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, перакладчыка і фалькларыста Максіма Гарэцкага.
Падчас мерапрыемтва адбудзецца прэзентацыя перасоўнай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Ахвярую сваім “Я” ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, якая ахоплівае ўсе перыяды жыцця Гарэцкага і створана на аснове алічбаваных фотаздымкаў, дакументаў, рукапісаў і прыжыццёвых выданняў пісьменніка.
Запрошаныя госці, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай літаратуры XX-XXI ст. Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Ігар Міхайлавіч Шаладонаў і беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Дранько-Майсюк прыадкрыюць таямніцы жыцця і таленту палымянага сына Беларусі, які аказаў значны ўплыў на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці.
Максім Іванавіч Гарэцкі — пісьменнік-грамадзянін, які ў кожную хвіліну жыцця быў гатовы без ваганняў і роздуму споўніць ім жа сфармуляваны маральна-этычны прынцып: “Ахвярую сваім “я” ва ймя святога ўсім нам адражэння”, чым самым, магчыма, і вызначыў свой трагічны лёс.

матэрыял пададзены аддзелам краязнаўчай літаратуры