Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

«Святло жыцця» Святланы Раманавай
У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 21 лютага 2023 года адбылося адкрыццё мастацкай выставы беларускай мастачкі Святланы Раманавай «Святло майго жыцця».
Адкрыццё выставы супала з Міжнародным днём роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Менавіта на беларускай мове, адной з самых прыгожых і меладычных, была праведзена цырымонія адкрыцця.
Жывапіс Святланы Раманавай прысвечаны роднай Беларусі, яе неверагодна маляўнічым прасторам і людзям, якія вось ужо не адно пакаленне жывуць і працуюць на беларускай зямлі. Мастацкія вобразы вечна зялёнага Гомельскага краю, Мінска, Заслаўя, Вязынкі і іншых гарадоў і мястэчак нашай неабсяжнай радзімы прасякнуты любоўю і душэўнай цеплынёй самога аўтара. Іх дапаўняюць партрэты родных людзей, сяброў і знаёмых мастачкі, «сонечныя» нацюрморты, «паветраныя» пейзажы і алегарычныя вобразы беларускай прыроды, выкананыя з вялікай увагай да дэталяў, аб'ёму і каляровага балансу.

У ходзе мерапрыемства госці змаглі ацаніць яркія і непаўторныя палотны Святланы Раманавай, асабіста пагутарыць з аўтарам і ўспомніць аб сваіх родных мясцінах і вёсачках – тых самых, дзе сонца свеціць круглы год, лёгкая скарынка лёду пакрывае мясцовую рэчку, а на бязмежных пшанічных палях можна лёгка згубіцца, забыўшыся пра ўсе праблемы і перажыванні.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.