Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
 Супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры ДУ «Мінская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна» падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў кніжную выставу «Каласы роднай мовы». У гонар гэтага свята таксама адбылася гульня-віктарына «Таямніцы беларускіх слоў», дзе вучні паказалі выдатнае веданне роднай мовы.
Дзякуючы такім мерапрыемствам дзеці павышаюць матывацыю да вывучэння роднай мовы і ўзбагачаюць свой слоўнiкавы запас.