Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове
Беларуская мова з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода беларускай нацыі, носьбітам яе гістарычнай памяці, сімвалам нацыянальнай свядомасці. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і перашкоды, беларускі народ захаваў і пранёс праз стагоддзі сваю самабытную мову.
Наша родная беларуская мова такая мілая, пяшчотная, гучная і сакавітая! Яна ўваходзіць у наша сэрца і жыццё з вуснаў маці, з самага маленства. Памятаеце словы з добравядомай усім любімай  калыханкі на словы Генадзя Бураўкіна: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень адпаўзае ў кут далёкі…”? А забаўляльную песню “Хто я? Дзед-Барадзед, абышоў белы свет…” на словы Артура Вольскага ці радкі верша Якуба Коласа: “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому...”. Ды і шмат іншых…
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, якую арганізаваў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Атмасфера пры напісанні дыктоўкі была падобная да школьнай кантрольнай з прысутнасцю лёгкага хвалявання. Напрыканцы арганізатары зрабілі праверку напісання кожнага сказа, патлумачыўшы арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы.
Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў добрую ініцыятыву!

Матэрыял пададзены аддзелам краязнаўчай літаратуры