Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

1914 год

Беларусь у часы Вялікай вайны

silhouette.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Імкліва сканчаецца 2013 год, а гэта значыць, што зусім скора ўвесь свет успомніць крывавую дату старадаўняй вайны – той, аб падзеях, датах, героях і ахвярах якой памятаюць недазваляльна мала.

1 жніўня 2014 г. споўніцца роўна сто год з даты, калі пачалася Першая сусветная вайна.

Што прынесла яна людзям? Як ламала лёсы і перакрыжоўвала будучыню вялікіх краін і маленькіх зямель? Як разбурала адзіны свет і давала падставу для будоўлі зусім іншага, не падобнага на стары?..

На гэтыя пытанні шмат хто з нас не ведае ці шукае адказы, бо мы звыклыя звяртаць увагу толькі на апошнюю крывавую вайну, што завецца Айчыннай. Тым не менш, гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі, бо менавіта пасля Першай сусветнай вайны гісторыя зрабіла той рэзкі паварот, які адбіваецца на нашым жыцці і сёння.

Каб зразумець глыбіню трагедый людзей, на жыццях якіх палітыкі таго часу будавалі свае адважныя заваёвы, мала прачытаць падручнік па гісторыі. У сваіх думках мы звяртаемся да ваенных хронік і ўспамінаў таго часу.

Сухія факты сведчаць пра тое, што ва усіх краінах свету, якія далучыліся да Першай сусветнай вайны, забіты былі 22 мільёны чалавек і яшчэ каля 55 мільёнаў былі параненыя! Столькі крыві выпілі палі бітваў Антанты і Траічнага звязу, а таксама іх саюзнікаў.

Для нашай краіны, якая прыбывала тады ў складзе Расейскай Імперыі, вайна стала першым крокам да глыбокіх палітычных, эканамічных і грамадскіх зменаў. Мяжа Фронту праходзіла акурат па землях Заходняй Беларусі, у некалькіх дзясятках міль ад Менска. Вайна захапіла нашу старажытную сталіцу – Вільню. Чатыры гады пад германскай акупацыяй былі жыхары тэрыторыі па лініі Дзьвіна-Паставы-Баранавічы-Пінск.

У цэлым, пад нямецкім захопам на тэрыторыі Беларусі апынулася каля 2-х мільёнаў 290 тысяч мірных жыхароў. Частка з іх была вывезеная ў Германію ды іншыя краіны, частка стала ўцекачамі. Толькі палова пасля вярнулася на Радзіму.

Але тое было пазней. Напачатку было вырашана размясціць Стаўку галоўнакамандуючага расейскай арміяй у Баранавічах. Узначальваў царскае войска вялікі князь Мікалай Мікалаевіч, родны дзядзька апошняга рускага цара Мікалая ІІ, які пазней сам стаў кіроўцай арміі. Баранавічы 1914 года былі вялікім горадам, здольным да абароны, які меў важнае стратэгічнае значэнне. Нажаль, нямецкае прасоўванне былот акім імклівым, што практычна ў самым пачатку вайны горад быў захоплены, і Стаўку прыйшлося перанесці ў Магілёў.

Значэнне Магілёва ў тыя годы мала ў чым саступала Маскве і Пецербургу, таму камандаванне не доўга рабіла выбар паміж трыма прэтэндэнтамі: Магілёвам, Оршай і Віцебскам, - абраўшы найбольш спакойны і моцны з іх. Магілёў і стаў кардынацыйным цэнтрам усёй вайны на Ўсходнім фронце, дзе было задзейнічана рускае войска.

Нямецкія войскі прасоваліся вокамгненна, паказваючы ў гэтым сапраўды германскую дакладнасць стратэгічных разлікаў, што прывяло да ганебнага адступу царскага войска Расеі. У лічаныя месяцы ворагу была здадзеная Польшча. Пагроза навісла над Гародняй. І у жніўні 1915 гады пры штурме Гарадзенскай крэпасці свае жыцці страцілі больш 3-х тысяч афіцэраў і салдат асабістага складу.

Але гэтая страта цьмянее перад агульнымі каласальнымі стратамі, фізічным і маральным, якія атрымаў іншы беларускі горад - Смаргонь. Вайскоўцы і нават простыя жыхары горада абаранялі яго на працягу 810 дзён! Бесперапынна грукаталі кананады і стрэлы. Горад быў разбураны цалкам, а сярод жыхароў жывымі засталося толькі 120 чалавек.

Менавіта ў Беларусі, пад Смаргонню, упершыню за ўсю Першую сусветную вайну адбыўся цікавы і страшны баявы эксперымент - у бой быў кінуты першы рускі жаночы батальён смерці. Жанчыны-салдаты, якія змагаліся нароўні з мужчынамі, у тым баі страцілі каля траціны свайго складу. Падобны адчайны рывок расійскага войска кажа аб тым, што на дужанне з Траістым звязам былі кінутыя ўсе магчымыя сілы.

Расея, як і іншыя ўдзельніцы і саюзніцы Антанты, была здзіўленая моцам і лютасцюГерманіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, якія прэтэндавалі на поўную перавагу ў Еўропе.

Вясна 1916 гады адзначылася для нашай краіны крывавай бойняй на возеры Нарач, дзе знайшлі сваю смерць у адталай сакавіцкай вадзе пад снарадамі і кулямі нямецкіх салдатаў некалькі нашых батальёнаў, адмыслова дасланых галоўнакамандуючым… З якой мэтай? А мэтай было, ні шмат, ні мала, выратаванне Францыі.

Тэрміновым данясеннем у магілёўскую Стаўку прыйшло паведамленне ад саюзніцы Расеі: "Нямецкія палкі рухаюцца да Вердэну. Просім дапамогі". Парыж быў у небяспецы! І мы не маглі не адказаць дапамогай на гэты заклік.

Коштам сталі тысячы жыццяў і гэтулькі жа параненых 15 сакавіка 1916 гады. 69-й Разанскі і 70-й Ражскі палкі  практычна без артпадрыхтоўкі, праз калючы дрот і германскія ўмацаванні, ішлі на ворага. Усяго на бой з немцамі на возеры Нарач былі пастаўленыя 12 тысяч салдатаў і афіцэраў, пазней атрымаўшых узнагароды за адвагу і іншыя воінскія заслугі. Шматлікія - пасмяротна.

Дзякуючы неверагодным высілкам і адвазе нашых войскаў ні адзін германскі полк так і не накіраваўся да Вердэну. Так была выратаваная Францыя.

Але жудасней былі страты мірных жыхароў - простых сялян, якія спрабавалі выжыць сярод агню і болю, што пранасіліся па Беларусі, як дэман смерці. Яны спрабавалі ўсё гэтак жа сеяць ураджай, нягледзячы на бесперапынныя паборы і рэквізіцыі з боку ўсіх праходзіўшых войскаў.

Вайскоўцам патрабавалася збожжа для фуражу і харчы для асабістага складу, у перадпачатку зімы 1916 гады паўстала небяспеку марадзёртва войскаў, але пакуль Беларусь яшчэ спраўлялася з наплывам рабуючай яе салдатні.

Тым не менш, паўсюль пачыналі ўспыхваць агні незадаволенасці - людзі стаміліся ад вайны. Усё часцей раздаваліся галасы пратэсту супраць улады расійскага цара на нашай зямлі. Пратэсты жорстка душыліся ў зародку - уладам жыццёва неабходна было здушыць любыя парасткі панікі ў грамадстве, але чым даўжэй цягнулася гэтая жудасная вайна, тым складаней гэта было рабіць.

Так у 1916 году былі растраляныя працоўныя Менскага павета, якія пратэставалі, незадаволеныя адбыўшыміся падзеямі і падбухтораныя бальшавіцкім рухам.

Страшнымі для Беларусі былі не толькі эканамічныя і сацыяльныя, але і культурныя страты, якія адбыліся падчас Першай сусветнай вайны. Ні адзін горад папакутаваў ад бамбёжак маладой, але агрэсіўнай і добра наладжанай нямецкай авіяцыі, гарматнай і танкавай тэхнікі.

Кропляй у моры на фоне астатніх страт з'яўляецца разбурэнне Лаврышэўскага кляштара на рацэ Нёман і сядзібы Верашчакаў у Тугановічах, у якой некалі жыў знакаміты беларускі пісьменнік Адам Міцкевіч.

Калі ў пачатку Першай сусветны ніхто яшчэ і пакумекаць не мог досыць выразна ўявіць акрамя бітваў на зямлі і ў морыяшчэ і бітвы ў нябёсах, то да сярэдзіны вайны гэта стала штодзённай справай. Яшчэ і дагэтуль стаіць могільнік нямецкіх салдатаў у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна Гарадзенскай вобласці, на якім таксама  пахаваныя і афіцэры рускага войска.

Менавіта тамака ў 1916 году разгулялася трагічная і дзіўная паветраная бітва бамбавіка "Ілля Мурамец" і трох германскіх самалётаў, два з якіх былі збітыя. Выявіўшы небывалы спрыт і адвагу, бамбавік доўга сыходзіў ад куль, але ўсё ж быў збіты. Лётчыкі былі пахаваныя са ўсімі прыналежачымі ім вайсковымі ушанаваннямі - такім было рашэнне нямецкага камандавання. Нават на вайне ёсць месца высакароднасці.

Набліжаўся паваротны 1917 год, стаўшы адначасова і пераможным, і цалкам разгромным для Расійскай Імперыі. Бальшавікі ўсё мацней уплывалі на розумы людзей, але войскі Траістага звяза адыходзілі пад націскам Антанты і саюзнікаў.

Да лютаўскай рэвалюцыі 1917 году яшчэ заставаўся нейкі час, і галоўным "штабам" усіх тылавых сіл Расеі, засяроджаных на мяжы нямецкай акупацыі, быў Менск. Адносна невялікі і не занадта ўплывовы па тых часах горад, тым не менш, стаў цэнтрам кіравання рускімі сіламі на Заходнім фронце. Камандуючы быў прызначаны генерал Эверт, сціплы і спакойны дзядок, які не меў адмысловага жаданне да ініцыятывы, што суцэльнападабалася Стаўцы.

Сапраўднаеж кіраванне ажыццяўлялі такія афіцэры, як генерал-маёр Маркаў і генерал-лейтэнант Дзянікін, які ўзначаліў пазней белы рух, што некаторы час паспяхова супрацьстаў бальшавікам.

Нарэшце, калі сілы Траістага звяза канчаліся, і зыход вайны быў прадвызначаны, у сваім апошнім рыўку Расійская Імперыя… пала. Унутраныя разлады раздзіралі яе на часткі, паўсюдныя бунты ў войсках сярод простых салдатаў і натхнёных бальшавікамі афіцэраў, непадпарадкаванне сялянства, якое стамілася ад пабораў, - усё гэта стала тым самым ударам Давіда, зваліўшым Галіяфа. Бальшавіцкі пераварот у кастрычніку 1917 годзе стаў апошнім цвіком у труну некалі вялікай Імперыі.

Трэба сказаць, што свой уплыў на доўгія гады згубіла не толькі Расея. Палі таксама такія калосы, як Аўстра-Венгерская, Германская і Вялікая Брытанская Імперыі. Пачаўшы як гегемоны ў Еўропе і свеце, якія змагаліся за ўладу і дзялілі панаванне па ўсіх кутках зямнога шара, гэтыя краіны разграмілі адна адну і цяпер залізвалі раны.

Расея жа змянілася назаўжды, а разам з ёй і Беларусь. Гісторыя пайшла па зусім іншаму рэчышчу і ці наўрад калі зможа ізноў змяніцца і вярнуцца ў ранейшыя берагі.

Першая сусветная вайна, скончыўшаяся ў 1918 годзе, стала нацыянальнай трагедыяй для беларусаў як адна з першых вех у наступных крывавых падзеях: польскай, а затым і савецкай акупацыях, масавых рэпрэсіях, растрэлах і забойствах, калектывізацыі і высыланню ў Сібір шматлікіх тысяч жыхароў…

Мы незаслужана забыліся на герояў нашай Радзімы, афіцэраў і простых салдатаў, што за бравыя заслугі на палях бітваў па ўсёй Еўропе атрымалі ордэны і медалі. Забылісямы і еа няшчасці і боль простых мірных жыхароў, якія перанеслі на сабе асноўны цяжар і наступствы тых падзей…

Мінчукі сёння могуць пакланіцца крыжу на вайсковым могільніку, які завецца братэрскім. На ім пахаваныя ваяры як Першай, так і Другой сусветных войн. Помнік у выглядзе Георгіеўскага крыжа, ордэна адважных, адзначае іх могілкі. Ён стаіць, як памяць аб людзях, аддалых свае жыцці для таго, каб жылі мы, іх нашчадкі.

І цяпер шматлікія беларусы могуць знайсці на шэрых плітах сярод сцёртых напалову надпісаў прозвішчы і імёны сваіх сваякоў і продкаў - дзядоў і прадзядоў…

 

 

(c) Тамаш Воўк