Главная / «Катэгарычна аб’яўляю, што я пісьменнік беларускі…» 90 гадоў са дня нараджэння Васіля Быкава (1924—2003)
«Катэгарычна аб’яўляю, што я пісьменнік беларускі…»
90 гадоў са дня нараджэння Васіля Быкава (1924—2003)
19 чэрвеня спаўняецца роўна 90 год са дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Уладзіміравіча Быкава.
Большасьць ягоных твораў распавядае нам пра часы Другой сусьветнай вайны. Ды тое і не дзіўна, бо сам творца прайшоў праз агонь і жудасьць бітваў, на свае вочы пабачыў усё тое трагічнае, страшнае і крывавае, што было ў вайне. Гэта незабыўная старонка ў гісторыі Беларусі і ўсяго сьвету, увагу да якой разам з Васілём Быкавым прыцягвалі такія знакамітыя творцы беларускай мастацкай літаратуры, як Максім Танк, Якуб Колас, Іван Шамякін, Алесь Адамовіч ды іншыя.
Васіль Быкаў імкнуўся паказаць вайну ў яе сапраўдным абліччы, без непатрэбных мастацкіх і лірычных прыўкрас. Вайна ў творах Быкава паўстае перад чытачом менавіта як трагедыя, у якой няма пераможцаў ці пераможаных, а ёсьць толькі ахвяры гэтай бесчалавечнай машыны сьмерці, раскручанай дзеля таго, каб паглынаць жыцці людзей адну за другой.
У вайне няма сэнсу, затое ёсьць нейкая страшная, звышнатуральная логіка. Менавіта гэты парадокс мы можам убачыць у творах Васіля Быкава. Ягоныя героі – звычайна простыя людзі, апынуўшыеся перад амаль немагчымым маральным выбарам. Яны загнаныя ў безвыходную сітуацыю жыццёвымі абставінамі і вымушаныя прымаць рашэнні, ад якіх залежыць іх уласнае жыццё і часта жыцці людзей побач. У кожным з гэтых герояў мы можам убачыць саміх сябе.
Простыя сяляне, людзі, з выгляду, цёмныя і малаадукаваныя, раптам паўстаюць перад намі ў вобразе герояў. Іх учынкі, не заўважаныя грамадствам, насамрэч поўняцца чалавечнасьцю і сапраўдным высокім гуманізмам. Пайшоўшы родам з сялянскай сям’і, Васіль Быкаў мог найбольш яскрава ўявіць сабе вёску з усімі яе знешнымі атрыбутамі і ўнутраным строем, перадаць пачуцці і думкі простага селяніна, яго апантаную барацьбу за жыццё і ўласную праўду.
Творы Быкава – маляўнічыя і прыгожыя. Мабыць, менавіта гэткім падаваўся аўтару навакольны сьвет – поўным фарбаў і шматлікіх адценняў. З дзяцінства маленькі Васіль захапляўся маляваннем, а ў 1939 годдзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Нажаль, скончыць яго так і не выйшла. З-за пагаршэння матэрыяльнага становішча ў сям’і і адмены стыпендыі, Васіль Быкаў быў змушаны перайсьці ў Віцебскую школу ФЗН № 5, якую і скончыў у 1941 годдзе, здаўшы экзамены экстэрнам.
22 чэрвеня 1941 года ў жыццё юнага Васіля Быкава, а разам з ім і ў жыцці мільёнаў беларусаў увайшла вайна. У той час будучы пісьменнік знаходзіўся ва Украіне, на абарончых работах, дзе і быў мабілізаваны ў Савецкую армію.
Прайшоўшы баі, зведаўшы параны, недавер з боку кіраўніцтва, боль і пакуты, Быкаў пазней будзе ўспамінаць аб вайне ў сваёй кнізе “Доўгая дарога дадому” (2003):
“Прадчуваю сакраментальнае пытанне пра страх: баяўся ці што? Вядома, баяўся, а, можа, часам і збаяўся. Але страхаў на вайне шмат, і яны ўсе розныя. Страх перад немцамі - што маглі ўзяць у палон, застрэліць; страх з-за агню, асабліва артылерыйскага або бамбёжак. Калі выбух побач, так, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатова разарвацца на кавалкі ад дзікіх пакут. Але быў жа і страх, які ішоў з-за спіны - ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было не менш, чым у мірны час. Нават больш.”
Пасля вайны і дэмабілізацыі Васіль Быкаў пераехаў у Гародню, дзе працаваў мастаком, у рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда” (1947-1949 г.г.). З 1949 па 1955 гады ізноў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, пасля чаго дэмабілізаваўся ў якасьці маёру запаса.
Далейшае жыццё Васіля Быкава было звязанае з працай літаратурным кансультантам і пісьменнікам. З 1956 года Быкаў становіцца чальцом Звязу пьсіменнікаў СССР. Шматлікія артыкулы, нарысы, выступы, замалёўкі і фельетоны пісьменніка з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку, і, з цягам часу, імя Васіля Быкава стала вядомым на ўсю Беларусь, а потым і ў іншых краінах, што ўваходзілі ў склад СССР.
У 1978-м годдзе пісьменнік пераехаў у Менск, дзе з гэтага часу яго галоўным і асноўным заняткам стала творчая праца.
Нястомны змагар за справядлівасьць і вольную думку, Васіль Быкаў заўсёды пісаў і гаварыў тое, што адбывалася ў рэчаіснасці. Таму ў сьнежні 2002-га года творца быў змушаны пераехаць на жыхарства ў Чэхію. У гэтым жа годдзе была апублікаваная кніга ўспамінаў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”.
У Чэхіі стала вядома, што стан здароўя пісьменніка пагоршыўся. Ён вярнуўся ў родную Беларусь, хворы на анкалогію.
Увечары, 22 чэрвеня 2003 года, а 20.30 сэрца Васіля Быкава спынілася. Ён памёр ў анкалагічным аддзяленні шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам. Пахаванне пісьменніка ўрачыста прайшло на Усходніх могілках у Менску пад адпяванне сьвятароў уніяцкай царквы.
У гонар Васіля Быкава названыя вуліцы ў Гародні, Беластоку і ў пасёлку Ждановічы.
Пасля сябе Васіль Быкаў пакінуў апавяданні, зборнікі, навэлы і аповесьці. Самымі вядомымі з ягоных твораў з’яўляюцца: “Жураўліны крык” (1959), “Пастка” (1962), “Альпійская балада” (1963), “Мёртвым не баліць” (1966), “Праклятая вышыня” (1968), “Сотнікаў” (1970), “Абеліск” (1971).
Ужо пасля сьмерці Быкава ў сьвет выйшаў зборнік “Бліндаж” (2007), у які ўвайшлі дзьве аповесьці – “Бліндаж” (1987) і “Апошні баец” (1958).
У 2014 годдзе выйшла новая рэдакцыя аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” без цэнзуры, праз 50 год пасля яе стварэння.
(с) Томаш Воўк (артыкул, апрацоўка фота)
(с) Аддзел краязнаўчай літ-ры (спіс літаратуры)
1\923463ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 1. Аповесці, апавяданні і прыпавесці 90-х і 2000-х гадоў / Васіль Быкаў; прадм. А. Пашкевіча. — Мінск, Саюз беларускіх пісьменнікаў; Масква, ТАА “Выдавецтва “Время”, 2005. — 656 с., 1 л. партр.
ISBN5-9691-0073-0
Гэта першы Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003).
Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці “Афганец” (1998 г.), “Ваўчыная яма” (1998 г.), а таксама апавяданні і прыпавесці, напісаныя ў 1990-х і 2000-х гадах.
1\963942ба
84 (4Беи)
Б 953
Быков, В. Собрание военных повестей в одном томе / Василь Быков. — Москва: Эксмо, 2011. — 960 с. — (Полное собрание сочинений).
ISBN978-5-699-53418-0
Василь Быков — выдающийся мастер военной прозы ХХ века. Главная тема произведений писателя — человек на войне — всегда высвечивала проблему нравственного выбора в жесточайших условиях войны, между жизнью ценой предательства и смертью с честью. Писателю свойственна бескомпромиссность позиции, послужившая поводом для нападок советской критики: писателя корили за хулу на советский строй. А он просто сумел реалистично определить грань, за которой начинается нравственное падение, и правдиво показать, что подлинный нравственный подвиг не выглядит как эффектное героическое действие.
В книгу включены самые знаменитые нашумевшие военные повести автора, принесшие писателю мировую известность и признание миллионов читателей.
1\907524ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У. Выбраныя творы / Васіль Быкаў; уклад., прадм., камент. М. Тычыны. — Мінск: “Беларускі кнігазбор”, 2004. — 672, [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”; сер. І. Мастацкая літаратура).
ISBN985-6730-42-2
Выбраныя творы класіка беларускай літаратуры, народнага пісьенніка Беларусі Васіля Быкава склалі аповесці “Трэцяя ракета”, “Знак бяды”, “Аблава”, а таксама апавяданні, прыпавесці, публіцыстычныя выступленні і ўспаміны.
1\897405ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Балота. Знак бяды: Аповесці / Васіль Быкаў. — Мінск: ГА БТ “Кніга”, 2001. — 496, [4] с.: іл. — (Народная бібліятэка).
ISBN985-6605-06-7
У першую кнігу серыі “Народная бібліятэка” ўвайшлі дзве аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Тэма Другой сусветнай вайны — адна з галоўных у творчасці пісьменніка. Але ў ваеннай тэме твораў Быкава — яго вострае пачуццё сучаснасці і клопат пра лёс Беларусі.
1\962515ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Гарадзенскі архіў: Невядомыя творы (1957—1972). Незавершанае / Васіль Быкаў; уклад., уступ. слова, камент. С. Шапрана. — Гародня-Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2012. — 444 с.
ISBN978-61617-73-0
Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш за паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці “Сотнікаў”, а таксама незавершаная аўтабіяграфія.
Выданне грунтуецца выключна на матэрыялах, якія захоўваюцца ў гарадзенскім архіве пісьменніка ў яго малодшага сына В. В. Быкава. На іх падставе можна не толькі дадаць нешта новае да пачатку літаратурнага шляху Васіля Быкава, але і прасачыць яго творчую эвалюцыю ў перыяд з другой паловы 1950-х і да пачатку 1970-х гг.
1\901747ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Доўгая дарога дадому. Кніга ўспамінаў / Васіль Быкаў. — Мінск: ГА БТ “Кніга”, 2002. — 544 с.
ISBN985-6605-13-Х
Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў яго багатага падзеямі жыцця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. Васіль Быкаў прапануе досвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменніка, выказвае думкі адносна будучага развіцця краіны.
1\903717ба
84 (4Беи)
Б 953
Быков, В. Болото. Вольчья яма. Стужа: Повести / Василь Быков; пред. Р. Бородулина. — Минск: Издательство “Кніга”, 2003. — 384 с.
ISBN985-6605-17-2
Война по Быкову — невосполнимое уменьшение человечности, а время — то бесконечное состояние, при котором помнится только беда… Человек по Быкову всегда ведет напряженный диалог со смертью. Герои Быкова все время находятся в ситуации неизбежного выбора: что лучше — сделать подлость, чтобы жить, или же лучше умереть и не совершать подлости…
В этот сборник включены три повести, мало известные широкой читательской аудитории. Сборник — первое посмертное издание произведений Быкова на русском языке.
1\910254ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У. Парадоксы жыцця: Аповесць, апавяданне, прыпавесці / Васіль Быкаў; пер. з беларускай І. Шаўляковай. — Мінск: Беллітфонд, 2004. — 288 с.
ISBN985-6576-36-9
Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі напісаныя ў апошнія гады жыцця творы, якія асобным выданнем выходзяць упершыню. Адметнасць выдання тым, што ўключаныя ў яго творы прыводзяцца на дзвюх мовах — беларускай і рускай.
1\414526ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Воўчая зграя: Аповесць / Васіль Быкаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — 144 с.
Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткае сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае — выратоўвае маленькае дзіця…
1\937563ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У. Круглянскі мост. Сотнікаў: аповесці / Васіль Быкаў; прадм. М. Тычыны. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 334 с. — (Бібліятэка школьніка).
ISBN978-985-02-1016-6
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці “Круглянскі мост” і “Сотнікаў”, у якіх адлюстраваны трагічныя старонкі ў лёсе нашага грамадства і людзей, маральна-этычныя праблемы.
1\721856ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. Кар’ер: раман / Васіль Быкаў; паслясл. І. Дзядкова. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — 302 с.: іл.
У рамане ўзнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі.
У творы падзеі 1941 г. пераплятаюцца з сучаснасцю і яе няпростымі праблемамі, якімі так ці інакш вымушаны займацца Агееў.
1\857304ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У тумане: Аповесці. Раман / Васіль Быкаў. — Мінск: Юнацтва, 1995. — 464 с.: іл.
ISBN5-7880-1006-3
Аповесць Васіля Быкава “У тумане” прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў і Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход і расказваецца ў творы.
Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх рэпрэсій пакладзены ў аснову аповесці “Аблава”.
У рамане “Кар’ер” узнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі.
1\205194ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У. Трэцяя ракета. Здрада: Аповесці / Васіль Быкаў. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1962. — 224 с.
Васіль Быкаў піша ў сваіх аповесцях пра вайну, пра мужнасць простага савецкага салдата, якому выпала на долю выстаяць у адзінаборстве з нямецкім фашызмам. Яго героі — артылерысты, што сваім агнём знішчалі нямецкія танкі, прыкрывалі сваю пяхоту.
Драматызм падзей, напружанасць дзеяння і выключнасць абставін, у якія трапляюць яго героі, — усё гэта робіць творы В. Быкава цікавымі і захапляючымі.
1\831133ба
84 (4Беі)
Б 952
Быкаў, В. У. На крыжах: Выступленні, артыкулы, інтэрв’ю / Васіль Быкаў. — Мінск: Беларусь, 1992. — 271 с. — (Серыя “Плошча Свабоды”)
ISBN5-338-00981-1
У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв’ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Васіль Быкаў: "Я - беларус, мая родная мова - беларуская (чэрвень 1999)"
Васіль Быкаў: "Беларуская мова перажывае ўнутраны крызіс"