Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

На 1.01.2015 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 488 бібліятэк. На працягу 2014 г. сетка скарацілася на 203 адзінкі: дзейнасць спынілі  па 5 бібліятэк у Бярэзінскім і Дзяржынскім, Крупскім, Уздзенскім раёнах, па 4 – у Барысаўскім, Лагойскім, Пухавіцкім раёнах, 13 – у Вілейскім, па 2 – у Валожынскім, Смалявіцкім раёнах,  па 6 – у Клецкім, Мядзельскім, Салігорскім, Стаўбцоўскім раёнах, 10 – у Капыльскім, па 7 – у Любанскім, Мінскім, Старадарожскім раёнах, па 9 – у Маладзечанскім, Чэрвеньскім раёнах, 8 – у Нясвіжскім, 15 – у Слуцкім,   На  1.01.2015 г. у вобласці налічваецца 488 бібліятэк.

У 2014 годзе 39 закрытых сельскіх бібліятэк ператвораны ў клубы-бібліятэкі.

7 – у Бярэзінскім раёне, 5 – у Барысаўскім раёне, 1 – у Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Старадарожскім раёнах, 8 – у Крупскім, 2 – у Маладзечанскім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім раёнах, 4 – у Салігорскім, 3 – у Чэрвеньскім.

Інтэграцыя сельскіх публічных бібліятэк і школьных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі. На 31.12.2014 г. у вобласці дзейнічаюць 94 інтэграваныя бібліятэкі, 6 з іх падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі. У 2014 годзе створана 61 бібліятэка, якія знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры.

1.01.2015 года было створана 12 інтэграваных бібліятэк, якія падпарадкаваны Міністэрству культуры: 2 – у Слуцкім раёне і 10 – у Стаўбцоўскім.

 

Такім чынам, на 01.01.2015 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 106 інтэграваных бібліятэк, 100 з якіх знаходзіцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 6 - Міністэрству адукацыі.

 

На 01.01.2015 г. ў Мінскай вобласці налічваецца 46 бібліятэк-клубаў, 9 сельскіх бібліятэк сталі бібліятэкамі-клубамі ў 2014 годзе: па 1 бібліятэцы – у Валожынскім, Капыльскім, Любанскім, Маладзечанскім і Чэрвеньскім раёнах, 4 – у Пухавіцкім раёне.

У Дзяржынскім раёне Вязанская сельская бібліятэка ператворана ў Фаніпальскі гарадскі філіял № 35.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 443 бібліятэчныя пункты, а таксама 20 біблібусаў, якія абслугоўваюць больш за 200 аддаленых населеных пунктаў.

У 2014 г. чытачамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 543,1 тыс. чалавек (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі).У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2013 г. паменшылася на 54,4 тыс. чал. Колькасць наведванняў склала па вобласці

3 970, 5 тыс. наведванняў. 

Чытальнасць па вобласці склала 18,0; абарачальнасць фонду – 1,3. Кнігавыдача па вобласці склала 9 773, 8 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 895 тыс. экз. менш, чым у 2013 г.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гг. у Мінскай вобласці дзейнічаюць 273 бібліятэкі ў аграгарадках. Агульны фонд бібліятэк аграгарадкоў налічвае 2762, 7 тыс. экз. Кнігавыдача ў бібліятэках аграгарадкоў ў 2014 г. складае 2769, 1 тыс. экз.

У вобласці камп’ютарызавана 416 бібліятэк. Парк камп’ютарнай тэхнікі павялічыўся за мінулы год на 59 адзінак,  зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1028, з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна – 93,  у цэнтральных раённых – 464, дзіцячых – 44, гарадскіх філіялах – 47,  гарпасялковых – 30, сельскіх – 69, у бібліятэках аграгарадкоў – 350. Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку маюць 327 бібліятэк, з іх 216 – бібліятэкі аграгарадкоў, 28 – сельскія бібліятэкі і 19 – дзіцячыя бібліятэкі. Уласныя сайты маюць 36 бібліятэк Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, 18 цэнтральных, 5 дзіцячых і 10 сельскіх бібліятэк.

Сацыяльная роля бібліятэк павышалася на працягу ўсяго года за кошт выкарыстання сучасных тэхналогій, што спрыяла ўдасканаленню ўсёй сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання. У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі актывізацыю дзейнасці па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву.

Прыбытак ад платных паслуг бібліятэк вобласці за 2014 год склаў больш за 620 млн. руб.

У сярэднім па вобласці аказваецца 29 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.

У бібліятэках вобласці працуюць 1 285 бібліятэчных работнікаў, з якіх 933 (73%) маюць бібліятэчную адукацыю. Найбольш высокі працэнт спецыялістаў у Салігорскім (90%), Слуцкім (89%) і Маладзечанскім (89%) раёнах; найбольш нізкі – у Дзяржынскім раёне (47%).