|
Вы здесь2016 – год культуры ў Беларусі Выстава прысвечана культуры Мінскай вобласці. Міншчына – не толькі цэнтр рэспублікі, а яшчэ і цэнтр самабытнага беларускага мастацства з магучым творчым патэнцыялам. Спадчына землякоў, Янкі Купалы і Я. Коласа, К. Чорнага і М. Танка, самабытных дзеячоў культуры і мастацтва, нашчадкаў Міхаіла Клеафаса Агінскага і Станіслава Манюшкі – важкі набытак сусветнага мастацтва. І калі мы згадваем слуцкія паясы ці Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, творчасць Ігара Лучанка, Міхаіла Казінца, Р. Сарокі, М. Захарэвіч і інш., то думаем не столькі пра знакавыя культурныя дасягненні вобласці, колькі пра шматзначныя духоўныя сімвалы беларускага мастацтва ўвогуле. Шмат матэрыялаў на выставе прысвечана культуры г. Маладзечна, які ў 2016г. абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Таксама на выставе экспаніруецца літаратура, прысвечаная жыццю і творчасці знакамітых людзей Міншчыны.
Выстава працуе да канца 2016 г. у агульнай чытальнай зале
Автор: Odmin |