Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

На 31.12.2015 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 475 бібліятэк (з улікам абласной бібліятэкі). На працягу 2015 г. сетка скарацілася на 12 адзінак: дзейнасць спынілі  па 2 бібліятэкі ў Вілейскім, Любанскім, Мінскім раёнах, па 3 – у Клецкім і Лагойскім раёнах, 1  бібліятэка ў Старадарожскім раёне.

У 2015 годзе былі рэарганізаваны ў Бярэзінскім раёне Сялібская сельская інтэграваная бібліятэка в сельскую; ў Барысаўскім – бібліятэка-філіял «Цэнтральная дзіцячая бібліятэка ім. А.П.Гайдара» ў дзіцячы аддзел ЦБ; у Нясвіжскім раёне – Лявонавіцкая сельская інтэграваная бібліятэка ў сельскую бібліятэку; у Старадарожскім раёне Дражнаўская сельская бібліятэка ў сельскі клуб.

Інтэграцыя публічных бібліятэкажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі. На 01.01.2016 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 109 інтэграваных бібліятэк, 101 з якіх знаходзіцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 8 – Міністэрству адукацыі.

У 2015 годзе створана 19 бібліятэк, 16 з якія знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры: 3 – у Барысаўскім; 2 – у Слуцкім; 10 – у Стаўбцоўскім; 1 – Узденскім раёнах і ў ведамстве Міністэрства адукацыі 3: Любань – 1; Лагойск – 2.

 

На 01.01.2016 г. ў Мінскай вобласці налічваецца 42 бібліятэкі-клуба. У 2015 годзе спынілі сваю дзейнасць 3 бібліятэкі-клуба у Клецкім раёне і 1 у Любанскім.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 398 бібліятэчныя пункты, а таксама 18 біблібусаў, якія абслугоўваюць больш за 478 аддаленых населеных пунктаў. Колькасць чытачоў – 5 216, колькасць кнігавыдач – 52 819.

У 2015 г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 463,1 (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2014 г. паменшылася на 80 034 тыс. чал. Колькасць наведванняў склала па вобласці 3 595,8 тыс. наведванняў.

Чытальнасць па вобласці склала 18,4; абарачальнасць фонду – 4,5. Кнігавыдача па вобласці склала 8 583,2  экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 1 190,6 тыс. экз. менш, чым у 2014 г.

Агульны бібліятэчны фондпаменшыўся на 349,5 тыс. экз., цяпер ён налічвае 7 377,9 тыс. экз. Новыя паступленні паменшыліся на 82 695 тыс. экз. у параўнанні з папярэднім годам і ў 2015 склалі 330,7 тыс. экз.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гг. у Мінскай вобласці дзейнічаюць 270 бібліятэкі ў аграгарадках. Агульны фонд бібліятэк аграгарадкоў налічвае 2 689,4 тыс. экз. Кнігавыдача ў 2015 г. складае 2 442,7 тыс. экз., што на 363,1 тыс. экз. менш, чым у 2014 годзе. На 01.01.2016 год карыстальнікамі бібліятэк аграгарадкоў з’яўляліся 135,7 тыс. чалавек  – на 23 547 тыс. чалавек менш у параўнанні з мінулым годам. Колькасць наведванняў на 01.01.2016 года склала 1 084,9

У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 475 бібліятэк.  Зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1 094 (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 118,  у цэнтральных бібліятэках – 488, дзіцячых – 40, гарадскіх філіялах – 44, гарпасялковых – 31, сельскіх – 369, у бібліятэках аграгарадкоў – 335.

Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку маюць 355 бібліятэк, з іх у цэнтральных бібліятэках – 23, дзіцячых – 18, гарадскіх – 26, гарпасялковых – 18 (у тым ліку ў аграгарадках – 6), сельскіх – 269 (у тым ліку ў аграгарадках – 234).

Уласныя сайты маюць 33 бібліятэкі Мінскай вобласці (з улікам абласной бібліятэкі) : абласная бібліятэка, цэнтральных – 18, дзіцячых – 5, гарпасялковых – 1, сельскіх бібліятэк – 9.

У сярэднім па вобласці аказваецца 40 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.

У бібліятэках вобласці працуюць 1 629 бібліятэчных работнікаў