Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Снежны чалавек у Мінску

 

 

«Снежны чалавек у Мінску»

24 лістапада ў актавай зале бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» у перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. З удзелам аўтаркі і мастака!

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Снежны чалавек, створаны Эвай Суса, ужо знаёмы беларускаму чытачу — у 2013 годзе ў серыі “Каляровы ровар” выйшла аднайменная кніга ў перакладзе Алесі Башарымавай, аформленая французскім мастаком Бенжамэнам Шо.

На мастацкае аздабленне новай казкі быў абвешчаны конкурс, на які прыйшлі заяўкі ад маладых мастакоў як з Беларусі, так і з-за яе межаў. У выніку кампетэнтным журы была абраная Кацярына Дубовік — беларускі мастак, якая жыве ў Амстэрдаме і прыедзе ў Мінск адмыслова, каб разам з Эвай Суса узяць удзел у прэзентацыі кнігі.

Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.