Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

На 31.12.2016 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 456 бібліятэк: абласная бібліятэка, 22 цэнтральныя раённыя і 1 гарадская, 432 бібліятэкі-філіялы, з іх – 41 гарадскі, 21 гарпасялковы, 370 сельскія.

На працягу 2016 г. сетка скарацілася на 17 адзінак. Сваю дзейнасць спынілі 3 бібліятэкі ў Лагойскім раёне, 2 бібліятэкі у Валожынскім, Крупскім, Любанскім раёнах,
па 1 у Бярэзінскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім раёнах. Па 2 бібліятэкі у Дзяржынскім і ў Чэрвеньскім раёнах былі рэарганізваны ў адну, а Нясвіжская дзіцячая бібліятэка стала аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы”. Разам з тым сетка публічных бібліятэк павялічылася на адну адзінку за кошт рэарганізацыі Яблонаўскага клуба-бібліятэкі ў Яблонаўскую сельскую бібліятэку.

У 2016 годзе ў Нясвіжскім раёне Ужанкаўская сельская бібліятэка была рэарганізавана ў бібліятэку-клуб; у Слуцкім раёне – Акцябрская сельская бібліятэка ў бібліятэку-клуб.

Інтэграцыя публічных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёне. На 01.01.2017 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 118 інтэграваных бібліятэк, 110 з якіх знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 8 – Міністэрству адукацыі. У 2016 годзе было створана 11 бібліятэк, якія падпарадкаваны Міністэрству культуры: 2 – у Вілейскім, 1 – у Клецкім, 4 – у Пухавіцкім, 4 – у Смалявіцкім раёнах. Чырвонакастрычніцкая сельская інтэграваная бібліятэка была зачынена ў Пухавіцкім раёне, а ў Смалявіцкім раёне Жажэлкаўская сельская бібліятэка страціла статус інтэграванай.

На 01.01.2017 г.у Мінскай вобласці налічваецца 41 бібліятэка-клуб. У 2016 годзе спынілі сваю дзейнасць 2 бібліятэкі-клубы ў Крупскім раёне і 1 – у Валожынскім.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 376 бібліятэчных пунктаў, а таксама 18 біблібусаў, якія абслугоўваюць больш за 478 аддаленых населеных пунктаў.

У 2016 г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 463,1 тыс. чытачоў (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі).

У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да скарачэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2014 г. памяншэнне на 20,9 тыс. чал. Колькасць наведванняў склала па вобласці 3 677,8 тыс., што на 81,2 тыс. больш, чым ў папярэднім годзе.

Чытальнасць па вобласці склала 18,4; абарачальнасць фонду – 1,1. Кнігавыдача па вобласці склала 8 149,9 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 433,4 тыс. экз. менш, чым у 2015 г.

Агульны бібліятэчны фондпаменшыўся на 213,2 тыс. экз., цяпер ён налічвае 7 164,8 тыс. экз. Новыя паступленні ў 2016 склалі 304,8 тыс. экз.і ў параўнанні з папярэднім годам паменшыліся на 25,9 тыс.экз. За справаздачны год з бібліятэчнага фонду выбыла 518,1 тыс. дакументаў, што на 179,93 тыс. экз. менш, чым у 2015 г.

У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 417 бібліятэк. Зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1 058 (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 94,  у цэнтральных бібліятэках – 488, дзіцячых – 37, гарадскіх філіялах – 38, гарпасялковых – 29, сельскіх – 367, у бібліятэках аграгарадкоў – 293.

Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку маюць 349 бібліятэк: абласная бібліятэка, цэнтральныя бібліятэкі – 23, дзіцячыя – 16, гарадскія – 23, гарпасялковыя – 18 (у тым ліку ў аграгарадках – 6), сельскія – 268 (у тым ліку ў аграгарадках – 232).

Уласныя сайты маюць 32 бібліятэкіМінскай вобласці: абласная бібліятэка, цэнтральныя – 18, дзіцячыя – 4, гарпасялковыя – 1, сельскія – 8.

У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі актывізацыю дзейнасці па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву. У сярэднім па вобласці аказваецца каля 30 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.