Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

главная

 

афиша

 

 

 

программа ноября

 

 

 

 

страница отдела

 

 

01.11.2017

Аддзел краязнаўчай літаратуры:

кніжная выстава “Закатаваная песня змагання…”

да 130-годдзя з дня нараджэння Цішкі Гартнага

4 лістапада (23 кастрычніка па старым стылі) наша краіна адзначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых палымяных рупліўцаў за беларускасць — паэта, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, а таксама грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Зміцера Хведаравіча Жылуновіча. У гэтага рознабакова адоранага чалавека было шмат псеўданімаў (такіх як Авадзень, Беларус, Мужык, Сымон Гляк, Зета), але самы вядомы і запамінальны — Цішка Гартны.

Мабыць, цяжка паверыць, што чалавек, які нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і, што не мела ні хатняй жывёлы, ні ўласнай зямлі, змог толькі прагаю да навучання і талентам прабіць сабе шлях да першага кіраўніка беларускага савецкага ўраду і захавацца ў народнай памяці адным з самых вядомых песняроў Рэвалюцыі. Але менавіта так і адбылося. Цішка Гартны ў сваім жыцці займаў шэраг адказных пасад. Ён быў рэдактарам газеты “Савецкая Беларусь” і часопіса “Полымя”, дырэктарам

Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР, членам Інстытута беларускай культуры, членам калегіі гістпарта, старшынёй Беларускага таварыства культурнай сувязі з заграніцай, правадзейным членам Акадэміі навук БССР. Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з многімі выдатнымі савецкімі і зарубежнымі пісьменнікамі.

Але ж біяграфія Цішкі Гартнага поўніцца не толькі ўзлётамі і перамогамі, яна насычана таксама пакутамі і цяжкасцямі, амаль непераадольнымі для разумення сучаснага чалавека. Таямніца яго гібелі да гэтай пары хвалюе даследчыкаў і рупліўцаў захавання памяці нашага вядомага суайчынніка. Усё сваё жыццё першы пралетарскі паэт Беларусі прысвяціў барацьбе за яе незалежнасць і самасвядомасць, да апошняга ўздыху заставаўся нязломным змагаром за сваю Радзіму.

З нагоды такога масштабнага юбілею аддзел краязнаўчай літаратуры падрыхтаваў кніжную выставу “Закатаваная песня змагання…”, прысвечаную знакамітаму капыляніну. Яе мэта — абудзіць у чытача цікавасць да асобы змагара беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, даць больш поўнае ўяўленне пра яго літаратурную дзейнасць і, на прыкладзе Цішкі Гартнага, паказаць, якімі таленавітымі і моцнымі духам сынамі славіцца зямля беларуская. У экспазіцыі прадстаўлены творы Жылуновіча, а таксама літаратура, прысвечаная жыццю и творчасці пісьменніка.

Выстава пройдзе з 3 па 17 лістапада. Запрашаем!

Матэрыялы падрыхтаваны аддзелам краязнаўчай літаратуры.