Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

         

 


17.11.2017

Тыдзень бібліятэк краiн Паўночнай Еўропы

17 лістапада 2017 года ДУ "Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна" у чарговы раз стала адной з пляцовак для правядзення Тыдня бібліятэк краін Паўночнай Еўропы ў Беларусі пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін.

Сустрэча пачалася з уступнага слова ад кіраўніцтва бібліятэкі. Намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Белавушка Наталля Уладзіміраўна выразіла падзяку Цэнтру шведскіх даследаванняў і асабіста дырэктару Марыі Сяргееўне Сакавец, і падкрэсліла неабходнасць правядзення такіх мерапрыемстваў. Тым больш, што літаратура Паўночных краін карыстаецца попытам сярод наведвальнікаў бібліятэкі, як дзяцей, так і дарослых. Таму папулярызацыя, прапаганда і знаёмства з гэтай літаратурай неабходны. Некаторыя кнігі чытачы бібліятэкі ўжо ведаюць: гэта творы Астрыд Ліндгрэн, серыя кніг пра Маму Му і Крумкача Юі Вісландэр, кнігі Свэна Нурдквіста пра прыгоды Пэтсана і Фіндуса і шмат іншых.

У сваю чаргу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Марыя Сакавец прэзентавала праэкт "Тыдзень бібліятэк Паўночных краін". А потым разам са студэнткай факультэта міжнародных адносін БДУ правяла віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін. Па выніках віктарыны адбылося ўзнагароджванне пераможцаў.

 

Белавушка Наталля Уладзіміраўна

Самым цікавым момантам сустрэчы было знаёмства дзяцей з творам "Выспа скарбаў" у апрацоўцы фінскага дзіцячага аўтара Мауры Куннаса. Фінская літаратура ў гэтым годзе абрана не выпадкова, бо Фінляндыя святкуе 100-годдзе з Дня незалежнасці.

Перад чытаннем урыўка твора "Выспа скарбаў" з удзельнікамі мерапрыемства была праведзена кароткая гутарка, каб патлумачыць значэнні некаторых складаных слоў з тэксту на беларускай мове і прадставіць аўтара.

Чытанне ўрыўка было па ралях у выглядзе маляўнічай інсцэніроўкі з удзелам студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Пасля дзяцей чакалі пытанні па прачытаным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы. Фінальным этапам стаў салодкі стол для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Увогуле сустрэча была цікавай, захапляльнай і карыснай. Чакаем наступных сустрэч з творамі і аўтарамі Паўночных краін!!!

 

Вялiкая падзяка

супрацоўнікам аддзела замежнай лiтаратуры

i аддзела абслугоўвання дзiцячага чытача

за падрыхтоўку цудоўнага мерапрыемства!