Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

главная

 

афиша

 

 

       

страница отдела

 

 

05.01.2018

Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача прадстаўляе:

кніжная выстава-панарама

“Міншчына – зямля, якой мы ганарымся”

80-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці

Дата: с 10 студзеня 2018 года

Месца: аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача

Адрас: вул. Гікалы, 4 (ст. метро "Плошча Якуба Коласа"). Другі паверх.

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве: павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці.

15 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці. Каб мацней любіць сваю малую Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць фільмы, экскурсіі, кнігі. Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача прапаноўвае сваім юным наведвальнікам адправіцца ў падаражжа па цудоўным мясцінам Міншчыны з дапамогаю кніжнай выставы-панарамы “Міншчына – зямля, якой мы ганарымся”.

Мінская вобласць – самы вялікі рэгіён Беларусі і надзвычай цікавы старадаўняй гісторыяй. Сярод знакамітых выдатных мясцін Міншчыны – сусветная каштоўнасць Нясвіжскі палац Радзівілаў, касцёл бернардзінцаў у Будславе, старадаўнія гарады Заслаўе, Барысаў, Слуцк, Маладзечна, Мядзел, прыродная жамчужына нацыянальны парк "Нарачанскі". Знаходзячыся на скрыжыванні еўрапейскіх дарог, мінская зямля ўвайшла ў хронікі буйнейшых войнаў і трагічных падзей свету, пра якія сёння нагадваюць  Брылёўскае поле каля ракі Бярэзіны, Хатынь, Трасцянец, Курган Славы, "Лінія Сталіна"… 

Аб гэтым выдатным краі з яго бязмежнымі лясамі, многаводнымі рэкамі і азёрамі вы даведаецеся з нашай кніжнай выставы. Вы даведаецеся таксама і аб гарадах, раёнах Мінскай вобласці, пра галоўныя славутасці і выдатныя мясціны ўсіх рэгіёнаў Міншчыны, азнаёміцеся з цікавымі фактамі і лічбамі, вывучыце інтрыгуючую гісторыю таямнічых замкаў, наведаеце цудоўныя храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды.

Пазнаёміцеся з пісьменнікамі Міншчыны. Тут нарадзіліся выдатныя майстры мастацкага слова Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзіслаў Сыракомля, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус…  Свае творы яны прысвяцiлi роднаму краю, яго гiсторыi, яго прыродзе. Шмат цікавых кніжак стварылі для дзяцей Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны, Артур Вольскі, Уладзімір Карызна, Анатоль Бутэвіч, Алесь Карлюкевіч…

Выстава адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Мінскай вобласці.  Юных чытачоў чакаюць пазнавальныя відэападарожжы, краязнаўчыя ўрокі, віктарыны, наведаўшы якія кожны зможа папоўніць свае веды аб Міншчыне.

Любіце Міншчыну. Кожны дзень адкрывайце для сябе прыгажосць роднага куточка. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа.

І вы адчуеце ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

Герб Мінскай вобласці

 Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача: праграма мерапрыемстваў [студзень, 2018 г.]

Інфармацыя прадстаўлена аддзелам абслугоўвання дзіцячага чытача.