Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

 

новости отдела

 

страница отдела


11.01.2018

Гульня-падарожжа

"Пазнай Міншчыну – і ты яе палюбіш"

Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі – бульба і жыта

Песня велічных курганоў.

 

Гэта наша зямля дарагая,

Гэта нашы лугі і палі,

Над якімі спрадвеку лунае

Бусел – сімвал бяссмерця зямлі.

/А. Грачанікаў/

Міншчына! Наша маленькая Радзіма!

Святая зямля дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Максіма Танка, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Паўлюка Труса… Менавіта на славутай зямлі Міншчыны нарадзіліся і тварылі вялікія майстры мастацкага слова!

Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная задача аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача, дзе ў гонар юбілею Мінскай вобласці і адбылася гульня-падарожжа па цудоўным мясцінам Міншчыны!

Праз віртуальную экскурсію  “Міншчына – сэрца Беларусі” супрацоўнікі аддзела ўзгадалі таямніцы і цуды мінскай зямлі, прыўзнялі заслону яе славутай гісторыі, традыцый, дапамаглі юным чытачам даведацца, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.

Дзяўчынкі і хлопчыкі здзейснілі падарожжа па Мінскай вобласці, пабывалі на розных прыпынках: "Геаграфічная", "Гістарычная", "Выдатныя дзеячы Міншчыны", “Адгадай-ка” і іншых.

На прыпынку “Гістарычная” удзельнікі падарожжа даведаліся аб загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны, пра ахвяры вёскі Хатынь, спаленых жыўцом нямецка-

фашысцкімі захопнікамі, віртуальна наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” і манументальны "Курган Славы". На прыпынку “Адгадай-ка” былі прадстаўлены незвычайныя аб'екты (лагойскі метыярыт, дубы-патрыярхі, Івянецкая кераміка, буслянка над хатаю, вянок з каласоў, Нацыянальная бібліятэка ў Мінску і іншыя), якія адносяцца да гісторыі, культуры Мінскай вобласці. Дзеці адгадвалі малюнкі на слайдзе. Пра чароўныя мелодыі С. Манюшкі, І. Лучанка, выдатныя скульптуры А. Анікейчыка, аб касманаўтах У. Кавалёнку і А. Навіцкім даведаліся юныя чытачы на прыпынку "Выдатныя дзеячы Міншчыны". Шмат выдатных людзей нарадзіла мінская зямля. Адсюль выйшла нямала алімпійскіх чэмпіёнаў і пераможцаў сусветных першынстваў.

Удзельнікі падарожжа не змаглі пабываць ва ўсіх кутках Мінскай зямлі, але тое, што ўбачылі і пачулі закранула дзіцячыя сэрцы, выклікала пачуццё гонару за іх малую Радзіму.

Падрыхтаваў аддзел абслугоўвання дзiцячага чытача.