Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

 

новости отдела

 

страница отдела


12.01.2018

Пазнавальная відэагадзіна па кнізе Уладзіміра Ягоўдзіка

“Нацыянальны парк “Нарачанскі”

Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут. Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача да 80-годдзя Мінскай вобласці актыўна ўключыўся ў правядзенне мерапрыемстваў па вывучэнню Міншчыны.

Прыгожая зямля Мінская вядзе гісторыю сваіх паркаў і сквераў… Усе яны – наша спадчына, наша гісторыя, культура, наша экалогія. У склад Мінскай вобласці ўваходзіць і наш цудоўны азёрны край – Нарачанскі. Калі зірнуць на карту, то абрысы Беларусі нагадваюць кляновы лісток. А на ім празрыстай расінкай блішчыць возера Нарач. За свае каласальныя памеры ў народзе яно атрымала назву “Беларускае мора” і лічыцца жамчужынай усёй Беларусі. І не выпадкова менавіта на Нарачы быў утвораны ў 1999 годзе Нацыянальны парк "Нарачанскі". Ён быў створаны для захавання ландшафтаў, расліннага і жывёльнага свету.


Беларускі празаік У. Ягоўдзік у 2008 годзе заснаваў серыю “Скарбы Радзімы” і пачаў у ёй выдаваць прыгожыя каляровыя кніжкі для школьнікаў і іх бацькоў, а таксама для настаўнікаў. Кожная кніжка прысвечана аднаму скарбу. І такіх кніжак-скарбаў ён падрыхтаваў ажно 26! Адна з іх прысвечана Нацыянальнаму парку “Нарачанскі”. Аб гэтым унікальным месцы і шла гаворка на відэагадзіне. Дзецям былі паказаны відэаролікі “Нарачанскі запаведнік” і “Блакітныя азёры”. Прырода Нарачанскага парка ўнікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін, дзікіх звяроў і птушак. Юныя чытачы паказалі сваю кемлівасць і адказалі на ўсе пытанні віктарыны аб жывёлах “Хто там схаваўся?”. Правільныя адказы суправаджаліся адпаведнымі ілюстрацыямі. Навучэнцы паказалі добрае веданне роднай прыроды, а, значыць, могуць стаць сапраўднымі яе абаронцамі. А кнігі дапамогуць ім і далей падарожнічаць па роднай Міншчыне, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што яе прырода прыгожая і цікавая.

Падрыхтаваў аддзел абслугоўвання дзiцячага чытача.