Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

главная

 

афиша

 

 

 

 

 

 

 

страница отдела

 

 

01.02.2018

Аддзел замежнай літаратуры:

cустрэча з паэтам і перакладчыкам

Уладзімірам Папковічам

"Мой час, мой лёс..."

Дата: 7 лютага 2018 года

Час: 18:00

Месца: вул. Гікала, 4; аддзел замежнай літаратуры (3 паверх)

Тэл.: +375 (17) 293-69-24

Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Уладзімірам Папковічам. Ва ўтульнай атмасферы аддзела замежнай літаратуры пагаворым з нашым госцем з паўночнага Віцебска пра жыццё, паслухаем вершы, паглыбімся ў чароўнае беларускае слова, дакранемся да таямніц перакладчыцкай дзейнасці.

Уладзімір Папковіч – аўтар зборнікаў вершаў "На досвітку", "Зерне", "Самы кароткі цень", "На тым стаю", "Вы будзеце смяяцца", "Рэшта", “Пасля свята”, “Як ёсць”, “На шалях лёсу”. Пераклаў паэтаў нямецкага барока і рамантызма, а таксама І. Р. Бехера, Р. Крафт, Э. М. Рэмарка, Ф. Шылера, "Хмара" Гудрун Паўзэванг, "Карлік Нос" Вільгельма Гаўфа. З беларускай мовы на нямецкую пераклаў паэму

“Тарас на Парнасе”, Давіда Сімановіча “Витебск. Шагал. Любовь”. З 1982 па 2017 годы выкладаў нямецкую мову і літаратуру ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”.

Сустрэча адбудзецца 7 лютага ў аддзеле замежнай літаратуры.

Пачатак у 18.00.

Да сустрэчы!

Матэрыялы падрыхтаваны аддзелам замежнай лiтаратуры.