Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

       

страница отдела

 

07.02.2018

Аддзел замежнай літаратуры:

"Мой час, мой лёс..."

Творчы вечар паэта і перакладчыка Уладзіміра Папковіча

7 лютага ў аддзеле замежнай літаратуры адбыўся творчы вечар паэта і перакладчыка Уладзіміра Папковіча.

Уладзімір Папковіч пераклаў паэтаў нямецкага барока і рамантызма, а таксама І. Р. Бехера, Р. Крафт, Э. М. Рэмарка “Тры таварышы”, Ф. Шылера, "Хмара" Гудрун Паўзэванг, "Карлік Нос" Вільгельма Гаўфа. З беларускай мовы на нямецкую пераклаў паэму “Тарас на Парнасе”, Давіда Сімановіча “Витебск. Шагал. Любовь”.

З 1982 па 2017 выкладаў нямецкую мову і літаратуру ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн” (1995 – 2010).

Падчас імпрэзы прагучала шмат успамінаў пра родныя мясціны, вучобу ў Мінскім лінгвістычным інстытуце (зараз МДЛУ), педагагічную дзейнасць у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, уражанні падчас 

паездак са студэнтамі ў Германію і міжкультурнае супрацоўніцтва.

Уладзімір Антонавіч не толькі чытаў свае вершы, але і распавёў пра складанасці, з якімі даводзіцца сустракацца пры перакладзе мастацкай літаратуры.

Сярод прысутных былі сябры, студэнты, перакладчыкі і аматары беларускай паэзіі. Вечар атрымаўся вельмі цёплы, напоўнены жартамі і радасцю сустрэчы. 

Тэкст і фотаматэрыял: аддзел замежнай літаратуры