Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

       

страница отдела

 

10.02.2018

Аддзел краязнаўчай лiтаратуры:

"Кніжная спадчына Францыска Скарыны"

Шматтомнае факсімільнае выданне перададзена ў дар Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

500 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., выйшла ў свет першая друкаваная беларуская кніга. Гэта быў пераклад “Псалтыра” – адной з найбольш папулярных кніг Бібліі, з якой і пачалася гісторыя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Ажыццявіў яго асветнік-гуманіст Францыск Скарына, пасля чаго ён пераклаў і надрукаваў яшчэ 23 кнігі Старога Запавету.

На жаль, большасць асобнікаў захоўваецца па-за межамі нашай краіны, да таго ж іх дакладная колькасць была невядома. І толькі дзякуючы Нацыяльнай бібліятэцы Рэспублiкi Беларусь, дапамозе яе калег з розных краін свету была праведзена велізарная навуковая праца, падчас якой устаноўлена, што захавалася і існуе 519 экзэмпляраў дакументаў ва ўсім свеце. Вынікам вышэй апісанай 5-гадовай работы стала факсімільнае ўзнаўленне выданняў спадчыны Скарыны.

Цяпер кожны чытач нашай бібліятэкі можа асабіста пазнаёміцца з найвялікшай каштоўнасцю беларускага народа і культурным набыткам пісьменнасці.

Тэкст и фотаматэрыял: аддзел краязнаўчай лiтаратуры