6 красавіка ў 19.00 у выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (2-гі паверх) адкрыецца мастацкая выстава Алены Марцьянавай "35"
На трэцяй аўтарскай выставе Алены будзе прадстаўлена 35 палотнаў, большасць якіх раней не выстаўлялася. На гэты раз мастачка не прытрымлівалася пэўнай канцэпцыі, таму ў экспазіцыі можна будзе ўбачыць як урбаністычныя пейзажы, так і класічныя, а таксама нацюрморты і кампазіцыі.
Работы, як і раней, факусіруюцца на зусім розных прадметах, момантах, сітуацыях, гарадах. Не абыйдзецца і без творчай іскрынкі Алены – карцін-пярэкрутаў. Манеру выканання і стыль сама мастачка вызначае як сучасны імпрэсіянізм і называе свае работы хутчэй элементамі дэкору, чым паўнавартаснымі класічнымі прадметамі мастацтва. Яна лічыць: "Мае творы павінны несці радасць і асаблівы настрой кожны дзень".
Алена Марцьянава нарадзілася ў г. Чэрвені, дзе ў падлеткавым узросце скончыла мясцовую мастацкую школу. Аднак далейшае навучанне мастацтву не працягвала, а абрала прафесію лінгвіста.
Тым не менш, графіка, а пазней і захапленне жывапісам, стала яе асноўным заняткам у вольны ад работы час у Фондзе "Добра тут".
Адкрыццё экспазіцыі: 6 красавіка 2018 года, 19.00.
Музыка: Стары Ольса
Вядучы: Дзмітрый Падбярэзскі.
Уваход вольны!
Месца: выставачная зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (2-гі паверх).
Адрас: г. Мінск, вул. Гікалы, 4.
Выстава пройдзе: з 6-га па 26-е красавіка 2018 года.
Пн – Пт: 12.00 – 20.00
Нядзеля: 10.00 – 18.00
Выхадны дзень – субота
|