Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

       

страница отдела

 

25.04.2018

Аддзел краязнаўчай лiтаратуры:

прэзентацыя кнігі Артура Зельскага

“Хатынь. Трагедыя беларускага народа”

Добры дзень, паважаныя чытачы!

Усе мы ведаем, што 22 сакавіка 2018 года споўнілася роўна 75 год з таго жудаснага дня, калі беларуская вёска Хатынь перастала існаваць. Пра гэтую трагічную падзею сказана ўжо даволі шмат. Мы пачынаем знаёміцца з ёй яшчэ ў школьныя гады, потым – неаднойчы сутыкаемся ў СМІ і разнастайных літаратурных выданнях (мастацкіх, навуковых, публіцыстычных). Здавалася б, гісторыя вывучана дасканала, усе падрабязнасці ўлічаны і занатаваны, але… Але гэта не зусім так. Калі 90% хатынскай трагедыі сапраўды высветлена і адкрыта для азнаямлення, то астатнія 10 % – выдатная глеба для вывучэння нераўнадушнымі і кампетэнтнымі людзьмі. Адным з такіх як раз з’яўляецца дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Гарыевіч Зельскі.

25 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры прайшла прэзентацыя яго кнігі “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. У кнізе распавядаецца пра гісторыю вёскі з XVI стагоддзя па апошні дзень яе існавання. Таксама выданне ўключае звесткі пра іншыя населеныя пункты, знішчаныя ў гады акупацыі, сімвалам трагедыі якіх стаў мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Разам з аўтарам выдання да нас завітаў і вядучы навуковы рэдактар рэдакцыі гістарычных навук выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Міхаіл Генадзьевіч Нікіцін.

Наведвальнікі мерапрыемства азнаёміліся з некаторымі падрабязнасцямі і нюансамі работы над кнігай, а таксама даведаліся пра ўласныя пачуцці і ўражанні выступоўцаў ад працэсу стварэння выдання.

Тэма фашызму і яго крывавых наступстваў з’яўляецца незагойнай ранай для Беларусі, як і для ўсіх краін постсавецкай прасторы, што сутыкнуліся з гэтай бядой у свой час. Менавіта таму вельмі важна, каб такія кнігі, як “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”, не пераставалі з’яўляцца і давалі магчымасць новым пакаленням вывучаць сапраўдную, нефальсіфікаваную ваенную гісторыю і перадаваць яе сваім нашчадкам.

Тэкст: аддзел краязнаўчай літаратуры

Фотаматэрыял: Анэлiя Лапкоўская,

загадчык аддзела кнiгасховiшча