Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

афиша

       

страница отдела

 

08.05.2018

Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача:

літаратурная вандроўка “Капітан нашых першых падарожжаў”

да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра

ДАТА: 16 мая 2018 года

МЕСЦА: аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача

АДРАС: вул. Гікалы, 4 (ст. метро "Плошча Якуба Коласа"). Другі паверх.

ТЭЛ.: +375 (17) 293-60-15

"Кніга для дзяцей павінна быць толькі добрай кнігай – цікавай і карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я і сам, мусіць, стаў пісьменнікам толькі дзякуючы кнігам. Яны мне адкрылі свет і людзей, яны абудзілі тое, што пасля назвалі фантазіяй."  (Янка Маўр)

Некалі многія аматары яго кніг былі ўпэўнены, што аўтар або чужаземец, або заўзяты падарожнік, які аб'ехаў увесь свет... Дзеянне большасці яго твораў разгортваецца ў далёкіх краінах: Інданезіі, Кітаі, на Новай Гвінеі і Цэйлоне…Так дакладна, з такім веданнем справы апісваў ён прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў. Між тым, пісаў ён у Беларусі і зусім не бываў у тых мясцінах, пра якія так цікава расказваў. А быў ён настаўнікам гісторыі і геаграфіі… І дзеці палюбілі яго за цудоўныя творы, якія адкрывалі цэлы свет нязнанага, невядомага.

Запрашаем на літаратурную вандроўку “Капітан нашых першых падарожжаў”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра!

Праграма:

  • выступленне школьнікаў;
  • выступленне заг. адззела Рудзянок І. С.;
  • “Чараўнік з краіны маленства” – бібліятэкар Шрубок Т. В.;
  • прэзентацыя “З Янкам Маўрам у сэрцы”;
  • “Унучка Я. Маўра паэткай не стала” – Міцкевіч Марыя Міхайлаўна (унучка Я. Маўра);
  • прагляд фільма беларускага відэацэнтра “След дзяцінства”.

 Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача: праграма мерапрыемстваў [май, 2018 г.]

Матэрыялы падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання дзіцячага чытача