Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

главная

другие события

 

новости отдела

 

страница отдела

 

16.05.2018

Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача:

літаратурная вандроўка “Капітан нашых першых падарожжаў”

“Паміраюць палескія рабінзоны,

Першапраходцы і адкрывальнікі,

Спрадвечныя, нібы ў пушчы бізоны,

Скарбаў нашых стваральнікі

і ратавальнікі…”

— Е. Лось

16 мая ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача імя Янкі Маўра адбылася літаратурная вандроўка “Капітан нашых першых падарожжаў”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння выдатнага педагога і любімага дзіцячага пісьменніка Івана Міхайлавіча Фёдарава, які абраў сабе такі прывабны псеўданім Янка Маўр.

Мы больш ведаем яго пад імем Янка Маўр. А сапраўднае яго імя было — Іван Фёдараў... Вам нічога не нагадвае? Будучы Янка Маўр таксама ведаў, што ён – цёзка знакамітага рускага першадрукара... Таму і ўзяў псеўданім. Маўр – гэта адпавядала яго любові да далёкіх падарожжаў... Менавіта пад гэтым псеўданімам  назаўжды ўвайшоў пісьменнік у беларускую літаратуру.

Янка Маўр – адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.

За 40 год пісьменніцкай дзейнасці ён стварыў кнігі, якія карыстаюцца ў юных чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Ён далучыў беларускую літаратуру да лепшых традыцый сусветнай прыгодніцкай літаратуры, прадстаўленай найперш творамі М. Рыда, Ф. Купера, Ж. Верна, Дж. Лондана.

Жыццём сваім і творчасцю Янка Маўр заслужыў павагу і ўдзячнасць народа. Яго імя носіць наш дзіцячы аддзел – былая Мінская абласная дзіцячая бібліятэка, якой у 1972 годзе было прысвоено імя Янкі Маўра.

У дзіцячым аддзеле захоўваецца адно з першых выданняў аповесці Я. Маўра "У краіне райскай птушкі". Жоўтыя, ломкія лісты, стары правапіс і... паметкі, зробленыя рукой пісьменніка. Пабывалі ў бібліятэцы і людзі, якія добра ведалі, вывучалі любімага дзіцячага пісьменніка – Пятро Рунец, Маргарыта Яфімава, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Міронаў, Мікалай Гамолка...

Таксама імя выдатнага пісьменніка было прысвоена Бытчанскай васьмігадовай школе Барысаўскага раёна, дзе ён настаўнічаў; адна з вуліц г. Мінска названа яго імем;  на доме №31 па вуліцы К. Маркса г. Мінска, дзе з 1953 па 1971 год жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Супрацоўнікам дзіцячага аддзела прыемна, калі былыя іх чытачы ўжо прыводзяць сваіх дзяцей у бібліятэку і ласкава называюць яе Домам дзеда Маўра... У гэтым доме жыве больш за 4 тысячы чалавек. Немалая сямейка. А яна ўсё расце... Аб гэтым паведаміла ў сваім выступленні загадчык аддзелам Ірына Рудзянок.

Але яшчэ больш расказала пра свайго дзядулю яго ўнучка – Міцкевіч Марыя Міхайлаўна. Марыя Міхайлаўна – не толькі ўнучка знакамітых пісьменнікаў – Янкі Маўра і Якуба Коласа, але і цікавая асоба. Пісьменніцай яна не стала... Але паспяхова працавала выкладчыкам вышэйшай матэматыкі, маці траіх дзяцей і чацвярых унукаў. Вельмі таварыскі і ветлівы чалавек.

Яе аповед дапоўніла выступленне бібліятэкара аддзела Таццяны Шрубок і прэзентацыя “З Янкам Маўрам у сэрцы”.

У Янкі Маўра была простая біяграфія звычайнага чалавека, але які ў яго быў цікавы лёс. Магчыма, жыві ён у іншы час і ў іншай краіне, стаў бы капітанам далёкага плавання, вялікім першапраходцам і адкрывальнікам... Але ён стаў пісьменнікам.

Матэрыялы: Ірына Рудзянок

загадчык аддзелам абслугоўвання дзіцячага чытача