На 01.01.2018 г. агульная колькасць непаўналетніх асаблівага клопату па раёну склала ўсяго 130 чалавек, у т. л. 110 выхадцаў з сем’яў сацыяльна небяспечнага становішча, 20 на ўліку інспекцыі па справах непаўналетніх. У зоне абслугоўвання гарадскіх (цэнтральнай і дзіцячай) і 9 сельскіх бібліятэк налічваецца 123 падлеткаў на розных формах уліку, з іх 105 выхадцаў з сем’яў сацыяльна небяспечнага становішча, 18 – ІПСН.
У зоне абслугоўвання 9 сельскіх бібліятэк – з 55 выхадцаў з сем’яў сацыяльна небяспечнага становішча (з іх 31 школьнік) і 18 падлеткаў на ўліку ІПСН. У 4 квартале карыстальнікамі сельскіх бібліятэк з’яўляліся 23 непаўналетнія школьнага ўзросту з сем’яў СНС (41,8% ахопу ад агульнай колькасці ўзятых на ўлік і 74,2% – ад агульнай колькасці ўзятых на ўлік школьнага ўзросту).
У горадзе на 01.01.2018 г. на ўліку значацца 50 выхадцаў з сем’яў СНС, з іх 35 школьнага ўзросту. Да чытання ў Бярэзінскай ДБ далучана 12 непаўналетніх гэтай катэгорыі, на пастаяннай аснове наведваў ў 4 квартале клуб ДБ “Падлетак” – адзін. З 2-х непаўналетніх старэй 15 гадоў на ўліку да карыстання цэнтральнай раённай бібліятэкі не далучаны ніхто.
Усяго на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх значыцца 20 падлеткаў, з іх 18 у зоне абслугоўвання 5 сельскіх бібліятэк і ЦБ, ДБ.
Такім чынам, па выніках 4 квартала 2017 г. 35 непаўналетніх школьнага ўзросту з 94 на розных відах уліку ў рэгіёне з’яўляліся карыстальнікамі бібліятэк з мэтай чытання (37% ад агульнай колькасці). Згодна пастановы калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама ад 28.06.2017 г. №6 “Аб арганізацыі дасугавай занятасці непаўналетніх ва ўстановах культуры вобласці згодна пункта 4.4 павінны быць далучаны не менш 30% непаўналетніх на розных відаў уліку ў рэгіёне па выніках года.
Удзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсам з’яўляліся 9 чалавек, 5 з іх наведвала клуб Багушэвіцкай СІБК “Беразавічок”, 1 – клуб ДБ “Падлетак”, 3 – клуб Пагосцкай СІБ “Школьныя сябры”. 30 непаўналетніх на розных відаў уліку наведалі ў 4 кв. 2017 г. мерапрыемствы, арганізаваныя бібліятэкамі. Агульная колькасць такіх мерапрыемстваў, якія наведалі непаўналетнія на розных відах прафілактычнага ўліку склала 130.
З мэтай далучэння дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі Бярэзінская раённая бібліятэка працягвала рэалізацыю праектаў “Быць падлеткам – няпроста”, “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”, “Жывая кніга”. У рамках праекта ў 4 кв. арганізаваны: выязная акцыя “Школа пад кніжным ветразем” з тэатрам кнігі, “Школьныя гісторыі” у рамках акцыі “Нясумныя канікулы з кнігай” для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту Гарэніцкай і Капланецкай сярэдніх школ; тэатр маналога "Бедность – не порок?!" цыкла “Кніга з жыццём пераклікаецца” паводле рамана М. Твена "Принц и нищий".
Да Сусветнага дня моладзі ў 1-ай дэкадзе лістапада для навучэнцкай моладзі г. Беразіно была наладжана акцыя “Я – малады! І мне не ўсё роўна!”.
Да Сусветнага дня памяці ахвяраў дарожных аварый (18.11.) гарадскім падлеткам было прапанавана рэаліці-шоу “Дарожны экстрым” і тэатр апавядання У. Дамашкевіча “Ляці, мой конь” цыкла “Маладзёжныя праблемы мовай кнігі”.
З удзелам урача-эпідэміёлага ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, спецыяліста Бярэзінскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, псіхолага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, свяшчэнніка Свята-Мікольскай царквы для старшакласнікаў горада ў снежні да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам быў наладжаны круглы стол “Зрабі выбар на карысць здароўя”.
У рамках Тыдня антытытунёвай прапаганды “Радасць жыцця без цыгарэты” сярод школьнікаў СШ №2, супрацоўнікамі раённай бібліятэкі была наладжана акцыя “Дай зарок – не курыць” з літаратурнай праекцыяй на раман М. Астроўскага “Як гартавалася сталь” цыкла “Бяры прыклад з літаратурнага героя” (да 85-годдзя выдання мастацкага твора) у рамках праекта “Быць падлеткам – няпроста”.
Да Дня правоў чалавека ў снежні члены клуба ДБ “Падлетак” сталі ўдзельнікамі гадзіны прававых ведаў “Ведай свае правы змалку” з мультыпрэзентацыяй па казках “Правы літаратурных герояў”.
У мэтах найбольш шырокага ахопу непаўналетніх досугавай занятасцю і актывізацыі зместавага адпачынку дзяцей і падлеткаў у сельскай мясцовасці ў 4 кв. былі праведзены наступныя мерапрыемствы-навацыі бібліятэкараў сельскіх інтэграваных бібліятэк: творчы праект “Віртуальныя чытанні” з серыяй буктрэйлераў “Знакавыя кнігі” (Паплаўская СІБ), нон-стоп “Вершы з кішэні”: паэтычныя прысвячэнні настаўнікам і матулям, маленькім вёсачкам (Пагосцкая, Паплаўская, Любушанская СІБ, Брадзецкая СІБК), агіт-тур “Любі, браток, свой аграгарадок” (Багушэвіцкая СІБК), камандная гульня школьнікаў аграгарадка Любушаны “Турнір двух класікаў: Я. Купала і Я. Колас” у рамках юбілейнай акцыі “135 прысвячэнняў юбілярам”.
|