|
«У доме дзеда Маўра»
|
Беларускі Жуль Верн, Іван Фёдаравіч Фёдараў, ці проста Янка Маўр, не быў у далёкіх краінах, але падарыў нам цудоўныя экзатычныя гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў джунглях і на акіянскіх выспах... Ён настолькі пераканаўча і дакладна апісваў прыгоды ў Новай Гвінеі, у Інданэзіі або на Вогненнай Зямлі, што дзівіліся нават тыя, хто, у адрозненні ад аўтара, там неаднаразова бываў. Гэтаму спрыялі не толькі энцыклапедычныя веды Янкі Маўра, але і захапленне пісьменніка мовай эсперанта: ён перапісваўся са шматлікімі эсперантыстамі свету, а значыць, атрымліваў інфармацыю, што называецца, з першых рук.
Янка Маўр увайшоў у беларускую літаратуру ў сталым узросце, за яго плячыма быў вялікі вопыт настаўніка гісторыі і геаграфіі. Менавіта гэты вопыт і дазволіў яму пісаць кнігі, так упадабаныя не толькі дзецям, але і дарослым. |
Жыццё Янкі Маўра было такім жа неверагодным, як і яго кнігі. Ранняя смерць бацькі, беднасць і нястача, удзел у рэвалюцыйных гуртках і атрыманне пасведчання настаўніка, удзел ў нелегальным з’ездзе настаўнікаў і знаёмства з Якубам Коласама, якое між тым стала лёсавызначальным не толькі для саміх пісьменнікаў, але і для іх дзяцей…
А калі вы хочаце даведацца больш пра малавядомыя і нечаканыя старонкі жыцця і творчасці Янкі Маўра, прыходзьце да нас 15 кастрычніка ў 15-ай гадзіне на сустрэчу з унучкай пісьменніка Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч. Вас чакае не толькі захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет першаадкрывальніка прыгодніцкага жанру беларускай літаратуры, але і магчымасць атрымаць у падарунак адну з яго сусветнавядомых кніг. |
Автор: administrator
|