Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

На 31.12.2017 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 450 бібліятэк: абласная бібліятэка, 22 цэнтральныя раённыя і 1 гарадская, 426 бібліятэк-філіялаў, з іх – 42 гарадскі, 21 гарпасялковы, 363 сельскія.

На працягу 2017 г. сетка скарацілася на 8 адзінак. Сваю дзейнасць спынілі 2 бібліятэкі ў Мядзельскім раёне і па 1 у Барысаўскім, Валожынскім, Клецкім, Пухавіцкім, Смалявіцкім і Старадарожскім раёнах. Разам з тым, у 2017 г. былі адчынены Лескаўская сельская бібліятэка ГУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” і Шчыткавіцкая сельская біліятэка ГУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка”.

Інтэграцыя публічных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёне. На 01.01.2018 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 160 інтэграваных бібліятэк, 152 з якіх знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 8 – Міністэрству адукацыі. У 2017 годзе было створана  43 бібліятэкі, якія падпарадкаваны Міністэрству культуры: 2 – у Бярэзінскім, 3 – у Барысаўскім, 9 – у Капыльскім, 1 – у Лагойскім, 5 – у Маладзечанскім, 6 – у Мядзельскім, 9 – у Нясвіжскім, 1 – у Стаўбцоўскім, 2 – у Узденскім раёнах. У Барысаўскім раёне была зачынена Траянаўская сельская інтэграваная бібліятэка.

На 01.01.2018 г. у Мінскай вобласці налічваецца 38 бібліятэк-клубаў. У 2017 годзе спынілі сваю дзейнасць 3 бібліятэкі-клубы: па 1 у Валожынскім, Мядзельскім і Пухавіцкім раёнах.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 356 бібліятэчных пунктаў, а таксама 20 біблібусаў, якія абслугоўваюць 504 аддаленыя населеныя пункты.

У 2017г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 437,0 тыс. чытачоў (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да скарачэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2016 г. іх колькасць зменшылася на 5,9 тыс. чал. Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем складае 28,7%. Колькасць наведванняў склала па вобласці 3 987,6 тыс., што на 309,8 тыс. больш, чым ў папярэднім годзе.

Чытальнасць па вобласці склала 18,4; абарачальнасць фонду – 1,2. Кнігавыдача па вобласці склала 8 061,9 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 87,9 тыс. экз. менш, чым у 2016 г.

У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 414 бібліятэк. Зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1 059 адзінак (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 99, у цэнтральных бібліятэках – 499, гарадскіх філіялах – 79, гарпасялковых – 30, сельскіх – 352, у бібліятэках аграгарадкоў – 288.

Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку і электронную пошту маюць 352 бібліятэкі: абласная бібліятэка, цэнтральныя бібліятэкі – 23, гарадскія – 38, гарпасялковыя – 19 (у тым ліку ў аграгарадках – 6), сельскія – 271 (у тым ліку ў аграгарадках – 234).

Уласныя сайты маюць 32 бібліятэкі Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, цэнтральныя – 18, дзіцячыя – 3, гарпасялковыя – 1, сельскія – 7.

Сацыяльная роля бібліятэк павышалася на працягу ўсяго года шляхам выкарыстання сучасных тэхналогій, што спрыяла ўдасканальванню ўсёй сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання.

У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі актывізацыю дзейнасці па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву. У сярэднім па вобласці аказваецца каля 30 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.