Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы
Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.

Падчас Тыдня, 12-18 лістапада 2018 года, пройдуць чытанні, выставы, дыскусіі і іншыя культурныя мерапрыемствы ў тысячах бібліятэк, школ і на іншых пляцоўках ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і суседніх рэгіёнах. Калі ў нашых краінах настае самы змрочны час, мы запальваем свечку і чытаем кнігу

Аддзел замежнай лiтаратуры пры супрацоунiцтве з Цэнтрам шведскіх даследаванняў у Мінску i Амбасады Швецыі ў Беларусі запрашае вас на мерапрыемства 12 лістапада ў 14:00.