Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Фотавыстава «Твая Беларусь»

Аддзел замежнай лiтаратуры запрашае на адкрыцце фотавыставы «Твая Беларусь»!

Выстава «Твая Беларусь» – дэбютны сумесны праект фота-мастакоў Паліны Барчанінавай і Сямёна Башкірава. Прадстаўлены фотаздымкі, зробленыя падчас вандровак па славутых і значных мясцінах Беларусі, сярод якіх вытокі Нёмана, Наваградак, Шчорсы, Заслаўе, Жалудок, Смаляны, Нясвіж і іншыя. Асаблівае месца ў матэрыялах выставы займае Мінск: сталіца паказана з цікавага і невядомага боку.

Адметная асаблівасцю фотаработ, прадстаўленых на выставе, ёсць свядомая адмова аўтараў ад ужывання фільтраў і пост-апрацоўкі, дзякуючы чаму карціны больш натуральна перадаюць фарбы і атмасферу моманту і месца, дзе яны былі зроблены.

Аўтары праекту:
Сямён Башкіраў - навуковец-матэрыялазнаўца, стваральнік і аўтар песень музычнага гурту «Новая Англія», распрацоўшчык мабільных дадаткаў.
Паліна Барчанінава - лінгвіст-перакладчык, каардынатар еўрапейскіх сацыяльных праектаў у Беларусі, у мінулым - выкладчык дашкольнай адукацыі.