Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Просмотр фильма Анджея Вайды
Прагляд фільма «Пан Тадэвуш» з аддзелам краязнаўчай літаратуры.

Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Бернарда Міцкевіча - польскага паэта беларускага паходжання, ці беларускага паэта, які пісаў па-польску, аддзел краязнаўчай літаратуры прапануе вам акунуцца ў атмасферу шляхецкіх нораваў і культуры на працягу пяці дзён 1811 і аднаго дня1812 гадоў.

Спытаеце як? А вельмі проста! Праглядам фільма 1999 года выбітнага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды па аднайменнай паэтычнай эпапее “Пан Тадэвуш, або апошні наезд на Літве. Шляхецкая гісторыя 1811-1822 гадоў у дванаццаці кнігах, вершам” - найбуйнейшага твора Адама Міцкевіча, які пісаўся ў 1832-1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзенага там жа ў 1834 годзе.

Да сустрэчы!

Пачатак у 16.30. Уваход вольны. Фільм на рускай мове.



 
“Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое —
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю”.

Каханне польскага афіцэра пана Тадэвуша і прыгажуні Зосі, якія належаць да двух варожых сямейств падобна сітуацыі знакамітай шэкспіраўскай трагедыі. Што будзе далей, калі вакол раскол і набліжэнне вайны?

Прыходзьце да нас 18 снежня і мы разам даведаемся канец гэтай гісторыі.

Па заканчэнні ў вас будзе магчымасць выйграць кнігу “Пан Тадэвуш” на беларускай мове (у перакладзе з польскай Пятра Бітэля) у асабістую калекцыю, адказаўшы на некалькі пытанняў аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча і, зразумела, па прагледжанай карціне.