Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Пан Тадэвуш

24 снежня адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага і польскага паэта, публіцыста і дзеяча польскага нацыянальнага руху Адама Бернарда Міцкевіча.

Найбуйнейшым творам Адама Міцкевіча з'яўляецца паэма «Пан Тадэвуш», якая адлюстроўвае побыт і норавы польскай і літоўскай шляхты, і якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі. Паэма была напісана ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі.

18 снежня наведвальнікі бібліятэкі ўбачылі экранізацыю дадзенага твора 1999 года таленавітага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды.
Па прызнанні самога Вайды, гэта яго лепшая карціна, у якой ўвасобіліся не толькі яго даўнія мары, але і патрэбы польскага народа. «Энцыклапедыя польскага жыцця» - так характарызуюць кінакарціны гэтага кінарэжысёра.

Пасля прагляду фільма адбыўся розыгрыш кніг, у якім шчасліўчыкі, якія адказалі на найбольшую колькасць пытанняў па творчасці і жыццю Адама Міцкевіча, атрымалі ў падарунак кнігу «Пан Тадэвуш» на беларускай мове ў перакладзе Пятра Бітэля.

У завяршэнні госці з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі ад прагледжанага фільма і выказалі падзяку арганізатарам.
А мы, у сваю чаргу, спадзяемся, што такія сустрэчы будуць карыстацца поспехам сярод нашых чытачоў.