|
Вы здесьГлавная / Сустрэча з навагодняй казкай
Сустрэча з навагодняй казкай
|
Кожная кніга пачынаецца з пісьменніка. І вельмі добра, калі ёсць магчымасць сустрэцца з пісьменнікам, пазнаёміцца з чалавекам, які ўмее ажыццяўляць свае думкі ў кнізе. Асабліва цікавыя такія творчыя сустрэчы для дзяцей у бібліятэцы.
21 снежня у аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям», пры падтрымцы выдавецтва «Народная асвета», адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Ірынай Токаравай. Ірына Аляксандраўна піша пазнавальныя казкі, дзіцячыя дэтэктывы і называе сябе чараўніцай.
Напярэдадні Новага года гэтай сустрэчы юныя чытачы чакалі з нецярпеннем бо ўжо паспелі пазнаёміцца з яе кнігай «Зімовыя канікулы ў Белавежскай пушчы». |
Спачатку Ірына Александраўна расказала дзецям, як пішуцца кнігі, нагадала аб карысці чытання. Цікавым было знаёмства з творчасцю пісьменніцы, з яе кнігамі з серый «Казкі для вундэркіндаў» і «Дзіцячы дэтэктыў».
Далей школьнікаў чакала сапраўдная пераднавагодняя казка. Перад імі на экране з’явіліся героі кнігі Ірыны Токаравай «Белавежская пушча, або Цім у гасцях у Дзеда Мароза». Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ўсе апынуліся ў зімовым лесе. Гэтыя незабыўныя карцінкі, поўныя прыгод і весялосці, дапамогуць навучэнцам спазнаць прыроду роднага краю, стаць яе сапраўдным сябрам і абаронцам.
Самым нечаканым для слухачоў стаў аповед пісьменніцы галасамі герояў, які аўтар выконвала жыва, артыстычна. Дзіцячы смех не сціхаў на працягу ўсяго мерапрыемства.
Менавіта ў гэтыя пераднавагоднія дні, юныя чытачы, разам з героямі казкі «Беловежская пушча, ці Цім у гасцях у Дзеда Мароза», змаглі сустрэцца з цудам, з сапраўднай чароўнай казкай. Пабываць у Белавежскай пушчы і разам з Цімам стаць памочнікамі Дзеда Мароза!
Сустрэча праляцела непрыкметна. З цікавасцю дзеці слухалі госцю, задавалі ёй пытанні. Не абышлося і без аўтографаў на памяць.
Думаем, што дзецям гэтая сустрэча запомніцца надоўга і паслужыць добрым стымулам для чытання кніг Ірыны Токаравай, якія яшчэ не былі імі прачытаныя. |
Автор: administrator
|