Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна «Ніці лёсу»

Прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу”

30 студзеня ў нашай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна “Ніці лёсу” з серыі “100 вершаў” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

“Ніці лёсу” - выдатны напамін пра неўміручасць беларускай паэзіі, пра яе вышыні. І яшчэ – якраз той выпадак, калі вершаваная кніга чытаецца ад першай да апошняй старонкі. У кнігу ўвайшлі 100 лепшых вершаў паэта на думку не толькі ўкладальніка кнігі,  беларускага пісьменніка і перакладчыка Віктара Анатольевіча Шніпа, але і беларускай грамадскасці.

Генадзь Бураўкін - адзін з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускіх пасляваенных паэтаў. Яго паэзія свежая, лёгкая і шчырая, застаўляе думаць і разважаць над праблемамі мінулага і сучаснаснага,  зазірнуць унутр сябе і ўбачыць там свет, надзею, каханне, самаахвярнасць і любоў да сваёй Радзімы і роднай мовы.
 

Імпрэза нагадвала душэўную сустрэчу, на якой сабраліся родныя, сябры і знаёмыя Генадзя Мікалаевіча, сярод якіх знакамітыя пісьменнікі, літаратуразнаўцы, мастакі і выкладчыкі. Прысутныя дзяліліся багатымі ўспамінамі, добрымі словамі ў адрас славутага паэта і шчырай падзякай за вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру.

Паўтары гадзіны не сціхалі вершы Генадзя Бураўкіна, а пранікнёныя і меладычныя песні ў выкананні Таццяны Матафонавай і Аляксандра Вашчанкі падхапіла і спявала разам уся зала.

Па заканчэнні мерапрыемства было бясспрэчна адно: вялікае шчасце і гонар для беларускай зямлі мець такога сына як Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, які падарыў дзецям “Калыханку” і “Малітву” ўсім беларусам.