Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Міжнародны дзень роднай мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы аддзел краязнаўчай літаратуры другі год запар ладзіць акцыі па папулярызацыі беларускай мовы сярод карыстальнікаў бібліятэкі. У гэтым годзе супрацоўнікі аддзела прапанавалі напісаць сваё любімае слова на роднай мове ўсім без выключэння.

Вавёрка, мроя, здарожыцца, шкарпэткі, вэрхал, агрэст і шмат іншых слоў, знаёмых нам з дзяцінства, якія былі напісаны на нашым стэндзе, паказваюць унікальнасць, прыгажосць і самабытнасць беларускай мовы.

Натуральна, большасць слоў былі напісаны на беларускай мове! Таксама да нашай акцыі далучыліся і тыя, для каго роднай мовай з’яўляецца нямецкая, італьянская і руская.

Мы падрыхтавалі для вас невялікую фотасправаздачу! Прыемнага прагляду!