Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

     Беларуская літаратура Х-ХУ стст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя I. В. Са-верчанкі. - Мінск : Беларус. навука, 2010. - 410 с.

ISBN978-985-08-1200-1.

У кнізе у перакладзе на сучасную беларускую мову і у адап-таваным выглядзе друкуюцца мастацкія шэдэуры беларускага прыгожага пісьменства Х-ХУ стст. У разгорнутых уступных артыкулах раскрываюцца ідэйныя і мастацка-эстэтычныя вар-тасці рарытэтных помнікаў старадаўняй беларускай літаратуры,

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў - навукоўцам, выклад-чыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам І школьнікам.

Рогалеў, А. Ф. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі) / А. Ф. Рогалеў. - Гомель : Барк, 2008. - 216 с.

ISBN978-985-6763-40-6

У кнізе доктара філалагічных навук, прафесара А. Ф. Рогалева, які шмат гадоў вывучае тапанімію Беларусі, апавядаецца пра па-ходжанне назваў населеных пунктаў і водных аб'ектаў з розных раёнаў Беларусі. Аналіз геаграфічных імёнаў дае магчымасць рэканструяваць тыя старонкі мінулага, якія не адлюстраваны у пісьмовых крыніцах. Прапануюцца таксама некаторыя цікавыя і малавядомыя гістарыч-ныя факты. Навуковы падыход да выкладання матэрыялу спалуча-ецца з мастацка-публіцыстычным стылем, уласцівым аўтару, што робіць кнігу даступнай самаму шырокаму колу чытачоў.

Мікуліч, М. У.
Паэзія Заходняй Беларусі (1921-1939) / М. У. Мікуліч ; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. - Мінск : Беларус. навука, 2010. - 462 с.
ІSBN 978-985-08-1196-7.


У манаграфіі на багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле даследуюцца заканамернасці развіцця паэзіі Заходняй Беларусі як мастацкай сістэмы, яе сувязі з жыццём, грамадска-сацыяльнымі працэсамі, народна-вызваленчым рухам. Раскрываючы ідэйна-эстэтычную прыроду творчасці Л. Родзевіча, К. Сваяка, Н. Арсенневай, У. Жылкі, М. Васілька, М. Машары, X. Ілляшэвіча, М.Танка, В. Таўлая, Л. Геніюш і іншых паэтаў, аўтар выяўляе асаблівасці вядучых стылявых плыняў, дынаміку іх развіцця і ўзаемадзеяння. Бадай, упершыню у літаратуразнаўстве аналізуюцца творчыя пошукі А. Смаленца, С. Станкевіча, Ф. Грышкевіча, Улад.-Ініцкага, У. Казлоўшчыка, А. Бартуля,П. Сяўрука, якім належыць прыкметнае месца у літаратурнай гісторыі Беларусі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай паэзіі.
 

Ненадавец, А. М. Выявы міфалагічнага вы раю / А. М. Ненадавец. -Мінск: Беларус. навука. 2010. - 263 с.
ISBN 978-985-08-1212-4.


У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя у беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з'яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных экопедыцый, а таксама знойдзеныя у розных зборніках вуснапаэтычнай творчасці.
Прызначаецца прафесійным фалькларыстам, міфолагам, культуролагам, а яшчэ тым, каго прыцягвае да сябе свет далёкай мінуўшчыны.
 

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы : зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў / уклад.: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 368 с.
ІSBN 978-985-6941-76-7.


Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канцэптуальна, але і лірычна, эмацыянальна, узнёсла асэнсавана постаць славутага творцы. Другая частка зборніка — «Белая песня у лугах залацістых...», дзе ўпершыню надрукаваны паэтычныя творы самога У. Караткевіча на беларускай і рускай мовах, аўтапераклады асобных твораў на рускую мову і лісты паэта да Ніны Молевай. Трэцюю частку кнігі склалі вершы, урыўкі з паэм, эсэ, вытрымкі з нарысаў, крытычных артыкулаў як беларускіх, так і замежных пісьменнікаў, іншыя матэрыялы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу.
 

Марцінкевіч герба Лебедзь : Дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / уклад., падрыхт. тэкстаў, пер. і камент. Генадзя Кісялёва. - Мінск : Беларус. навука, 2010. - 472 с. : іл.
ІSBN 978-985-08-1193-6.


Зборнік змяшчае найбольш значныя і важныя дакументы і матэрыя¬лы пра жыццё, працоўную дзейнасць і шматгранную творчасць выдат-нага беларускага пісьменніка мінулага В. Дуніна-Марцінкевіча. У кнігу ўключаны матэрыялы яго радаводнай справы, тайнага паліцэйскага нагляду, розныя канцылярскія дакументы, што датычаць яго службовай дзейнасці, узаемаадносін з уладамі, гісторыі маёнтка Люцынка і інш., а таксама каштоўныя артыкулы У. Сыракомлі пра творчасць пісьменніка. Тэксты дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны па першакрыніцах, суправаджаюцца грунтоўным навуковым каментарам, дапоўнены хронікай жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і разгорнутым імянным паказальнікам. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры XIX ст.
 

Мальдзіс, А. I.
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 208 с.
ІSBN 978-985-6941-86-6. 


Учадзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.
 

Афган. Пламя войны / Авт.-сост. А. А. Звозников. -Мн.: МФЦП, 20О9- — 264 с.: ил.
1SBN 978-985-454-437-3


В книге собраны документальные и иллюстрационные материалы, отражающие период пребывания Ограниченного контингента советских войск в Афганистане (1979-1989), верность воинов-интернационалистов воинскому долгу и присяге, их обостренное отношение к понятиям чести, человеческого достоинства, боевого братства и дружбы.
Органически дополняют книгу написанные участниками афганских событий поэтические тексты, рассказы, воспоминания.
 
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэд-кал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». -- Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — 736 с.: іл.
ІSBN 978-985-11-0520-1.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Восьмы том выдання прысвечаны населеным пунктам 4 раёнаў Мінскай вобласці і гораду Мінску.
 

Палеалітычныя помнікі Беларусі: (культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц) / А. Г. Калечыц, А. У. Коласаў, В. С. Абухоўскі. - Мінск: Беларус. навука, 2010. - 323 с.
ІSBN 978-985-08-1188-2.


Манаграфія прысвечана праблеме першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі у эпоху палеаліту. Шляхам правядзення культурна-храналагічнай ідэнтыфікацыі шматлікіх назапашаных крыніц аўтарам удалося пашырыць існуючыя ўяўленні аб працэсах. якія адбываліся на гэтых землях у прамежку часу 100—10 тысяч гадоў таму. Зафіксавана 356 паселішчаў з матэрыяламі позняга палеаліту і яго завяршальнай стадыі фінальнага палеаліту, калі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі паляўнічыя на паўночнага аленя — стваральнікі гамбургскай, лінгбійскай, валкушанскай, свідэрскай культур, а на ўсходзе краіны працягвалі існаваць носьбіты грэнскай культуры.
Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.
 

Бригадин, П. И. Минские губернаторы : история власти / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. — Минск : ГИУСТ БГУ, 2009. — 351 с. : ил. 1SBN 978-985-491-023-9.


В представленной книге раскрываются этапы становления и развития механизмов осуществления государственной власти в Минской губернии в конце XVIII — начале XX в. История показана через призму деятельности минских губернаторов, характеристику их личностных качеств. Книга хорошо иллюстрирована.
Адресуется всем тем, кто интересуется отечественной историей.
 

Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права) : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 4-5 верас. 2009 г. / рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. - Мінск : Беларус. навука, 2010. - 220 с.
ІSBN 978-985-08-1201-8.


Зборнік змяшчае магэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права», Мінск, 4-5 верасня 2009 г.
Тэматыка дакладаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем гісторыі горада ад старажытнасці да сучаснасці.
 

Сіпакоў Я. Зялёны лісток на планеце Зямля. Партрэт Беларусі: эсэ / Я. Сіпакоў. - Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. -368 с.: іл.
ІSBN 978-985-11-0497-6.


Кніга вядомага беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова ўяўляе сабой партрэт нашай краіны, складзены з эсэ, якія расказваюць пра месца Беларусі і беларусаў у свеце, пра нашу гісторыю і культуру, прыгажосць нашай зямлі, пра тое, з чаго мы радуемся і з чаго засмучаемся, чым ганарымся, адкуль мы пайшлі і куды ляжыць наш шлях.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
 

Внуковіч, Ю. I. Літоўцы Беларусі: этналагічнае даследаванне / Ю. I. Внуковіч. - Мінск : Беларус. навука, 2010. -170 с.; іл.
ІSBN 978-985-08-1222-3.


У манаграфіі на аснове шырокага комплексу крыніц (археалагічных, лінгвістычных, этнаграфічных, фальклорных, статыстычных і інш.) разглядаецца праблема фарміравання этнічнай групы літоўцаў Беларусі, яе этнічная гісторыя, асаблівасці традыцыйнай культуры. Высвятляюцца культурныя сувязі беларускіх літоўцаў і беларускага этнаса.
Разлічана на этнолагаў, гісторыкаў, мовазнаўцаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў і шырокае кола чытачоў.