|
Вы здесьНа 31.12.2018 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 448 бібліятэк: абласная бібліятэка, 22 цэнтральныя раённыя і 1 гарадская, 424 бібліятэк-філіялаў, з іх – 42 гарадскі, 21 гарпасялковы, 361 сельскі. На працягу 2018 г. сетка скарацілася на 2 адзінкі. Сваю дзейнасць спынілі сельская бібліятэка в. Забалацце Барысаўскага раёна і Асіпавіцкая сельская інтэграваная бібліятэка Вілейскага раёна. Інтэграцыя публічных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёне. На 01.01.2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 157 інтэграваных бібліятэк, 149 з якіх знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрства культуры, 8 – Міністэрства адукацыі. У Вілейскім раёне была зачынена інтэграваная бібліятэка, у Слуцкім і Салігорскім раёнах па адной бібліятэцы страцілі статус інтэграваных. На 01.01.2019 г. у Мінскай вобласці налічваецца 40 бібліятэк-клубаў. У 2018 годзе 2 бібліятэкі Барысаўскага раёна былі рэарганізаваны ў бібліятэкі-клубы. З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 352 бібліятэчныя пункты, а таксама 20 біблібусаў, якія абслугоўваюць 420 аддаленых населеных пунктаў. У 2018 г . карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 441,7 тыс. чытачоў (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2017 г. іх колькасць павялічылась на на 4,7 тыс. чал. Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем складае 29,1%. Колькасць наведванняў склала па вобласці 4 182,3 тыс., што на 194,7 тыс. больш, чым ў папярэднім годзе і на 16,3% болей у параўнанні з 2015 годам. Чытальнасць па вобласці склала 18,0; абарачальнасць фонду – 1,2. Кнігавыдача па вобласці склала 7 947,0 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 116,6 тыс. экз. менш, чым у 2017 г. У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 436 бібліятэк – 97,3% ад агульнай колькасці. Зараз сукупная колькасць камп’ютараў складае 1 094 (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 107, у цэнтральных бібліятэках – 501, гарадскіх філіялах – 78, гарпасялковых – 30, сельскіх – 378, у бібліятэках аграгарадкоў – 295. У мінулым годзе ўсе цэнтральныя бібліятэкі цалкам або ў тэставым рэжыме перайшлі на праграмнае забеспячэнне ALISWeb. Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку і электронную пошту маюць 392 бібліятэкі: абласная бібліятэка, цэнтральныя бібліятэкі – 23, гарадскія – 41, гарпасялковыя – 21 (у тым ліку ў аграгарадках – 6), сельскія – 306 (у тым ліку ў аграгарадках – 245). Уласныя сайты маюць 34 бібліятэкі Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, цэнтральныя – 22, дзіцячыя – 3, гарпасялковыя – 1, сельскія – 7. У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі дзейнасць па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву. У сярэднім па вобласці аказваецца каля 30 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне, раздрукоўка і сканіраванне. |