Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

У падарунак - ліхтарыкі для душы

Запрашаем усіх, хто мае ахвоту да шчырай ўсмешкі і душэўнага ўздыму, на творчую сустрэчу з фотамастаком, паэтам и перакладчыкам Георгіем ЛІХТАРОВІЧАМ 7-га кастрычніка. Спецыяльныя госці сустрэчы Галіна і Барыс Вайханскія.

Актавая зала Мінскай нашай бібліятэкі гасцінна адчыніць дзверы а 18-й гадзіне 7 кастрычніка.

Пад час імпрэзы «Ва ўтульнасці пяшчотных ліхтароў...» усе прысутныя пачуюць у аўтарскім выкананні лірычныя і гумарыстычныя вершы, даведаюцца аб ролі Рыгора Барадуліна ў станаўленні паэта Ліхтаровіча, пачуюць расповяды пра жыццёвыя прыгоды.

Спецыяльныя госці сустрэчы Галіна і Барыс Вайханскія будуць спяваць песні на вершы і пераклады Георгія Леанардавіча.

Арганізатары імпрэзы - Цэнтр  падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» і Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна - ўпэўненыя, што выступы творчых асоб закрануць струны душы кожнага прысутнага і створаць добры настрой і дзівоснае натхненне.

Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: +375-29-627-80-35, +375-29-752-15-88