Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Лекцыя «Археалогія: як гэта працуе?»
27 лістапада 2019 года у актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла чарговае мерапрыемства праекта “Наука вне себя” пад назвай “Археалогія: як гэта працуе?” Лектар – археолаг-практык і кандыдат гістарычных навук Мікалай Аляксандравіч Плавінскі – пазнаёміў слухачоў з археалогіяй як з тэарытычнага, так і з практычнага боку.
У першай частцы Мікалай Аляксандравіч расказаў чым займаецца археолаг, метады неразбуральнага выяўлення аб’ектаў археалагічнага даследвання (аэрафотаздымка і інш.), як адбываецца датаванне ў археалогіі, рэканструкцыя жыцця старажытных людзей і г. д.
У другой частцы археолаг, на прыкладзе сваіх даследванняў пахаванняў крывічоў на паўночна-заходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў, што ўяўляюць сабой курганы, што ў іх знаходзяць і як аналіз знаходак у карганах дапамагае рэканструяваць яго ранейшы выгляд і воблік саміх крывічоў.
Свой расповед Мікалай Аляксандравіч скончыў тым, што любое археалагічнае даследванне – унікальна, так як кожны раз археолагі знаходзяць прынцыпова новую інфармацыю. Напрыклад, пры даследванні комплекса курганных могільнікаў Наўры знайшлі бескурганныя пахаванні крывічоў, не характэрныя для Беларусі і суседніх тэрыторый.
На працягу сустрэчы археолаг згадаў і пра важнасць валанцёрскай дапамогі. І на прыканцы вечара ён прапанаваў усім зацікаўленым далучыцца да археалагічных раскопак у наступным годзе. Калі ёсць жаданне – далучайцеся і Вы!