|
Выстава «Ён вярнуўся!»
|
Анатоль Сыс – нацыянальная ахвяра падзеяў 80-90 гадоў, калі мы, зусім няздольныя на людскія ўчынкі, лянівыя, вялыя, кволыя, няздольныя думаць, не тое, што дзейнічаць, напалавіну трупы, прыўзнясліся са сваёй агульнай магілы.
Анатоль Сыс павінен быў стацца нацыянальнай падзеяй, але мы не вартыя таго, каб ён стаўся нават нашым нацыянальным горам, нашым агульным болем…
Творчасць і жыццё Сыс яднаў у адно, і яму ратрэбны быў слухач – чытач “тут і цяпер”, успрыняцце яго верша і захапленне ім патрэбна было Сысу дзеля таго, каб напісаць наступны верш.
Ён усіх любіў, але для гармоніі яму патрэбна была ўзаемная любоў.
…Бог даў вершам Анатоля Сыса асаблівую магію, прыцягненне, напаенне асалодай і цяплом.
…Пасля Максіма і Ваплодзі ён быў прысланы Новым Анатолем. Але задзяўбалі, свае дзяўблі больш балюча і трапка, чым не свае…
Ён валодаў класічнай формай мастацкага абагульнення думкі. Не трэба было яму збіраць вобразы ў прыродзе, яны сыпаліся яму ў бярэмя, як зоркі ці метэарыты. Форму яму не трэба было шліфаваць, прычэсваць. Яго паэзія – гэта яго Беларусь, яна была палобнай да яго самаго.
Данута Бічэль
з кнігі “Хадзі на мой голас” |
Автор: administrator
|