Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

“На Беларусі Бог жыве”

31 студеня 2020 года ў выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкніа адбылася сустрэча сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнта кафедры “Малюнак, акварэль і скульптура“ БНТУ Алеся Адамавіча Квяткоўскага з выкладчыкамі школ мастацтваў Мінскай вобласці.

Сустрэча праходзіла на фоне выставы “На Беларусі Бог жыве”, якую стварылі струдэнты-архітэктары ў час вандровак па краіне са сваім кіраўніком А. Квяткоўскім. Канкрэтней - гэта мясціны, звязаныя з постаццю Эдварда Вайніловіча, вядомага як фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску. На сустрэчы абмярковаўвася ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка да з’езду ўсіх пчаляроў Еўразіі, які адбудзецца ў верасні 2020 года ў Мінску.

Акрамя гэтага закраналіся і прафарыентацыйныя пытанні, дакладней - паступленне ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Наконт асаблівасцей паступлення ў  Мінскі архітэктурна-будаўнічы коледж прысутныя змаглі пацікавіцца ў А.Дударэнкі, які прадстаўляў гэту ўстанову.

Усім удзельнікам сустрэчы быў падараваны вучэбна-метадычны дапаможнік Алеся Адамавіча Квяткоўскага “Плэнерная практыка ў вышэйшай архітэктурнай школе”.