Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

На 31.12.2019 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 445 бібліятэк: абласная бібліятэка,  22 цэнтральныя раённыя і 1 гарадская, 421 бібліятэка-філіял,  з іх – 41 гарадскі, 21 гарпасялковы, 359 сельскі.


На працягу 2019 г. сетка скарацілася на 3 адзінкі. Сваю дзейнасць спынілі Манькаўшчынская сельская бібліятэка Валожынскага раёна і Соланская сельская бібліятэка-клуб Старадарожскага раёна. Чэрвеньская дзіцячая раённая бібліятэка рэарганізавана ў аддзел па рабоце з дзецьмі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Інтэграцыя публічных бібліятэк ажыццяўляецца  з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёне.  На 31.12.2019 г. на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 157 інтэграваных бібліятэк, 149 з якіх знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрства культуры, 8 – Міністэрства адукацыі.


На 31.12.2019 г. у Мінскай вобласці налічваецца  39 бібліятэк-клубаў.


З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 345 бібліятэчных пунктаў, а таксама 18 біблібусаў, якія абслугоўваюць 435 аддаленых населеных пунктаў.


У 2019 г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 438,3 тыс. чытачоў (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2018 г. іх колькасць паменьшылась на 2,6 тыс. чал. Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем складае 28,6%. Колькасць наведванняў склала па вобласці 4 324,1 тыс., што на 134,4 тыс. больш, чым ў папярэднім годзе і на 20,3% болей у параўнанні з 2015 годам.


Чытальнасць па вобласці склала 18,1; абарачальнасць фонду – 1,2. Кнігавыдача па вобласці склала 7 931,3 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 15,7 тыс. экз. менш, чым у 2018 г.


У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 455 бібліятэк – 100% ад агульнай колькасці. Зараз сукупная колькасць камп’ютараў складае 1 100 (з улікам абласной бібліятэкі),  з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 109,   у цэнтральных бібліятэках – 494, гарадскіх філіялах – 76, гарпасялковых – 29, сельскіх – 392, у бібліятэках аграгарадкоў – 299. З 2018 года ўсе цэнтральныя бібліятэкі цалкам або часткова ў тэставым рэжыме перайшлі на праграмнае забеспячэнне ALISWeb.


Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку  і электронную пошту маюць 455 бібліятэк – 100% ад агульнай колькасці.


Уласныя сайты маюць 35 бібліятэк Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, цэнтральныя – 23, дзіцячыя –  3, гарпасялковыя – 1, сельскія – 7.


У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі дзейнасць па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву. У сярэднім па вобласці аказваецца каля  30 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду  і чытальнай залы, ксеракапіраванне, раздрукоўка   і сканіраванне.