Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Інтэрнэт-чэлендж “Мінск чытае” да дня горада Мінска.
Мінск — вялікі горад з вялікай колькасцю людзей. Па статыстычных дадзеных у нашым горадзе пражывае каля дзвюх мільёнаў чалавек.
Ёсць меркаванні, што з гадамі колькасць людзей, якія чытаюць кнігі, змяншаецца, але амаль кожны дзень мы бачым “чытаючых” у метро, на аўтобусных прыпынках, у скверах ці парках, мужчын ці жанчын, юнакоў ці дзяўчат.
Да дня горада Мінска супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры прапануюць вам паўдзельнічаць у чэлледжы, які пакажа, што Мінск — горад, які чытае! 
Прыняць удзел у эстафеце могуць усе жадаючыя без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльным статусе.
Для гэтага неабходна зрабіць фотаздымак сябе ці сваіх сяброў з вашай любімай кнігай (ці кнігамі) на фоне вядомых культурных ці гістарычных аб’ектаў Мінска, загрузіць яго ў фотаальбом афіцыйнай суполкі ў сацыяльнай сетцы  ці размясціць на сваёй персанальнай старонцы з хэштэгам #мінск_чытае.
Акцыя будзе доўжыцца на працягу верасня. Напрыканцы пры дапамозе генератара выпадковых лікаў адбудзецца розыгрыш памятнага падарунка.