Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Школа метадыста “Эфектыўная бібліятэка: новыя ідэ і новыя мэты”

Школа метадыста “Эфектыўная бібліятэка: новыя ідэ і новыя мэты”

30 верасня 2020 года на базе ДУК “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі” прайшла абласная Школа метадыста “Эфектыўная бібліятэка: новыя ідэ і новыя мэты

Першай па праграме сустракала бібліятэкар Лясноўскай сельскай бібліятэкі Святлана Іванаўна Лазарава, якая падзяліласясваім вопытам работы, у тым ліку арганізацыі культурна-дасугавай работы з непаўналетнімі. Пад яе началам працуюць тры аматарскія аб’яднанні для дзяцей розных узростаў.
Цікавую працу па абслугоўванню розных груп карыстальнікаў прадэманстравалі супрацоўнікі Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Сцепанчук Ларыса Іванаўна і Ермаковіч Ганна Віктараўна.
Адметная краязнаўчая работа супрацоўнікаў Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Радкевіч Вольгі Уладзіміраўны і Шкуцько Ірыны Яўгеньеўны выклікала зацікаўленасць у удзельнікаў Школы метадыста.
Напрыканцы былі наведаны Капыльская дзіцячая і раённая цэнтральная бібліятэкі, супрацоўнікі якой, у асаблівасці загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пятровіч Ірына Антонаўна і намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Камінская Валянціна Дзмітрыеўна, расказалі пра весь спектр інфармацыйна-бібліятэчнай працы сваіх устаноў.
На круглым стале загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Гняцько Таццяна Анатольеўна дэталёва расказала калегам пра спецыфіку работы свайго аддзела, у тым ліку пра ўласны вопыт выкарыстання  новых інфармацыйных тэхналогій. Падчас дысккусіі ўдзельнікаў круглага стала і пры падвядзенні вынікаў Школы метадыста дырэктарам ДУК “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Антоля Астрэйкі” Пілат Аленай Ігараўнай і намеснікам дырэктара па бібліятэчнай рабоце ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” Лазаравай Інай Пятроўнай, усе прысутныя высока ацанілі работу публічных бібліятэк Капыльскага раёна.