Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы «Перакладзі слова — успомні мову»
Акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы «Перакладзі слова — успомні мову»

У Дзень роднай мовы супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры прапанавалі чытачам бібліятэкі ўспомніць, як перакладаюцца і які сэнс маюць самыя простыя беларускія словы.

Прас, коўдра, дыван, канапа, патэльня, кафля… Амаль усё гэта ёсць у кватэры сучаснага беларуса, але ці ведае ён, што гэта? Дзьмухавец, сланечнік, суніцы, парэчкі … Гэтыя расліны можна сустрэць паўсюль, але ці памятае ён што за яны? Кажаны, хрушчы, рапухі…  Ці разумее ён, што за жывёлы хаваюцца за такімі незвычайнымі назвамі?

Большасць чытачоў з задавальненнем паказвала свае веды беларускай мовы, частка з іх была прыемна здзіўлена і ўражана, што наша родная мова мае такія прыгожыя і адметныя словы. А мы ўпэўнены, што акрамя новых ведаў нашы ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і пазітыву.