|
Вы здесьНа 31.12.2020 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 442 бібліятэкі: абласная бібліятэка, 22 цэнтральныя раённыя і 1 гарадская, 418 бібліятэк-філіялаў, з іх – 41 гарадскі, 21 гарпасялковы, 356 сельскіх.
На 31.12.2020 г. на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 155 інтэграваных бібліятэк, 147 з якіх знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрства культуры, 8 – Міністэрства адукацыі. На 31.12.2019 г. у Мінскай вобласці налічваецца 42 бібліятэкі-клубы. З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 307 бібліятэчных пунктаў, а таксама 18 біблібусаў, якія абслугоўваюць 436 аддаленых населеных пунктаў. У 2020 г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 406,1 тыс. чытачоў (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2019 г. іх колькасць паменьшылась на 32,2 тыс. чал. Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем складае 27,6%. Колькасць наведванняў склала па вобласці 3 940,5 тыс., што на 383,5 тыс. меньш, чым ў папярэднім годзе, і на 9,6% болей у параўнанні з 2015 годам. Кнігавыдача па вобласці склала 7 102,1 тыс. экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 829,1 тыс. экз. менш, чым у 2019 г. У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 442 бібліятэкі – 100% ад агульнай колькасці. Зараз сукупная колькасць камп’ютараў складае 1 081 (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – 109, у цэнтральных бібліятэках – 479, гарадскіх філіялах – 77, гарпасялковых – 26, сельскіх – 390, у бібліятэках аграгарадкоў – 296. З 2018 года ўсе цэнтральныя бібліятэкі цалкам або часткова ў тэставым рэжыме перайшлі на праграмнае забеспячэнне ALISWeb. Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку і электронную пошту маюць 442 бібліятэкі – 100% ад агульнай колькасці. Уласныя сайты маюць 35 бібліятэк Мінскай вобласці: абласная бібліятэка, цэнтральныя – 23, дзіцячыя – 3, гарпасялковыя – 1, сельскія – 7. У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі дзейнасць па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву. У сярэднім па вобласці аказваецца каля 30 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне, раздрукоўка і сканіраванне. |